Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Дзіўныя рэчы можна было пачуць на судзе, падчас якога праваабаронцы прасілі прызнаць незаконнай адмову Бярозаўскага райвыканкама ў правядзенні пікета 25 сакавіка.
1:59 10 лiпеня 2015
5
Памер шрыфта

Мэтай пікета было адзначэнне 97-х угодкаў БНР і патрабаванне вызвалення палітвязняў. Аднак суддзя пагадзілася з довадамі вядучага юрыста райвыканкама Яўгена Кашталяна і работніка пракуратуры Аксаны Гардзіенка, што патрабаванне падчас пікета вызвалення палітвязняў – гэта прызыў да экстрэмізму, вайны, насілля, сацыяльнай і нацыянальнай розні. Як выказаліся ўсе трое, у Беларусі няма палітвязняў, а ёсць крымінальнікі, пакараныя па розных крымінальных артыкулах.

“Вы што, хочаце Майдан? – з абурэннем звяртаўся да заяўнікаў пікета юрыст Яўген Кашталян. – А калі гэтых лю-
дзей вызваліць, то яны вернуцца да сваёй дзейнасці. І вы гэтаму спрыяеце”. На довад, што сам прэзідэнт многіх з іх вызваліў, юрыст сказаў, што яны напісалі прашэнне аб памілаванні. На словы “не ўсе”, адказаў, што такога не можа быць.

На пытанне праваабаронцаў, у чым чыноўнікі ўбачылі распальванне нацыянальнай варожасці, якая ў адмове пікета фігуравала асноўным пунктам, адказу так і не паступіла.

У выніку судовага разгляду суддзя Наталля Мінчанка падтрымала рашэнне Бярозаўскага райвыканкама і адмовіла правааба-ронцам у задавальненні скаргі.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

В центре Нью-Йорка произошел взрыв

Полиция Нью-Йорка проверяет информацию о взрыве на Манхэттене недалеко от Таймс-сквер.

Беременную могут лишить пособия за плановое УЗИ не в государственном, а в частном медцентре

Беременную минчанку могут лишить пособия для женщин, ставших на учет до 12-й недели беременности, из-за того, что она сделала УЗИ в частном медцентре. Как такое возможно?

Не отдала пенсию: в Щучинском районе сын убил мать

Мужчина, находясь в состоянии алкогольного опьянения, избил мать, а скорую вызывать не стал. Женщина скончалась.