Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Учора, 19 снежня, была гадавіна Плошчы 2010 года.
6:00 29 снежня 2016
9
Памер шрыфта

Хто толькі і чаго толькі пра яе не пісаў! Як высокага, узнёслага, гэтак і паклёпніцкага, зневажальнага. У апошнім асабліва пазавіхаліся баязліўцы, якія прасядзелі той дзень дома на канапе, ды напалоханыя ўсплёскам беларускага духу так званыя лукашысты. Але не пра гэта і не пра іх сёння ўспамінаць…

Так сталася, што ўчора мы развіталіся з пісьменнікам Леанідам Мараковым. Не ведаю, ніколі не пытаўся ў яго, ці быў ён сам на Плошчы, але тыя сотні, тысячы беларусаў, найлепшых сыноў Айчыны, ахвяраў сталінізму, камуністычнага тэрору, імёны якіх уратаваў Маракоў ад забыцця, памяць пра якіх захаваў у сваіх кнігах для нашчадкаў, на Плошчы былі! Маўкліва стаялі плячом да пляча з намі. І няхай яны маўчалі, але:

Мы ведалі, пра што маўчалі з імі!..

Жывыя з мёртвымі. І мёртвыя з жывымі.

Не так даўно журналіст Уладзімір Хільмановіч выдаў кнігу «Беларускае золата», у якой распавёў пра найбольш слынныя месцы і падзеі нашай гісторыі. Сярод іншага – пра Плошчу:

«Пройдзе больш працяглы час, і дата 19.12.2010 стане ў адным шэрагу з 25 Сакавіка, з 27 Ліпеня, стане як вяха ў змаганні за нашу дзяржаўнасць, волю, праўду, справядлівасць, адвечнае права «людзьмі звацца», стане асобнай гістарычнай каштоўнасцю нашай краіны. А на Плошчы імя Каліноўскага будзе стаяць Стэла Годнасці».

Так будзе.

Бясконца наша мара аб свабодзе

Вядзе нас па зямлі і па вадзе,

Як сонца, што ніколі не заходзе,

Як зорка, што ніколі не ўпадзе!

Наш рух па гэтым шляху не скончаны, толькі перарваны…

Жыве Беларусь!

Аўтар: Уладзімір НЯКЛЯЕЎ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Бюджет 2018: кому добавят, кого ужмут

Депутат А.Канопацкая опубликовала «заранее» доходы и расходы республиканского бюджета, запланированные на следующий 2018 год.

На мяжы класікі і сучаснасці: фартэпіяннае трыа «Nouvelle Philharmonie» выступіць з незвычайнай праграмай

Ужо хутка, 9 снежня, на сцэне Вялікай залы філармоніі выступіць фартэпіяннае трыа «Nouvelle Philharmonie» - стыльныя, багемныя, ашаламляльныя Арцём Шышкоў, Дзіма Цыпкін і Сяргей Смірноў.

Вадим Сашурин: «Только от здорового человека можно ждать побед»

Наиболее титулованный белорусский биатлонист, на счету которого более полутора десятков наград зимних и летних чемпионатов мира, поменял профессию. Ныне он специалист по общефизической подготовке.