Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 4 студзеня 2017
12
Памер шрыфта

Маё пакаленне з вялікай цікавасцю і задавальненнем глядзела такія мастацкія фільмы, як “Кубанскія казакі”, “Свінарка і пастух”, “Дзяўчаты”, “Трактарысты”, “Вясна на Зарэчнай вуліцы” і многія іншыя. Гэтыя стужкі пра лёс, мары і надзеі простых людзей, рукамі і розумам якіх ствараюцца багацці краіны.

Чаму падобныя фільмы не выходзяць на экраны сёння? Так, жывём мы ўсё больш і больш заможна, у нас ёсць нямала прадпрыемстваў-гігантаў, аграпрамысловых комплексаў. У гандлёвых цэнтрах і на рынках даволі ўсялякай сельгаспрадукцыі, разнастайных прамысловых тавараў. Шчыра кажучы, ёсць усё, што патрэбна чалавеку. І ствараецца гэта, вядома, рукамі простых сялян і рабочых. Дык няўжо яны не заслужылі, каб аб іх стваралі высокаідэйныя мастацкія фільмы, праслаўлялі іх нястомную працу на карысць сваёй Бацькаўшчыны?

Шкада, але наш кінематограф пра гэта забыўся і не паказвае справы цудоўных людзей краіны.

Не сакрэт, што большасць цяперашніх фільмаў на тэлеканалах “НТВ”, ТВ ды БТ, СТБ – бандыцкія серыялы, якія ўслаўляюць міліцыю. Згодны, што такія тэмы таксама павінны асвятляцца ў грамадстве. Але як? Народная артыстка СССР Эліна Быстрыцкая справядліва зазначыла: “Калі гляджу сённяшнія фільмы, то думаю: божухна, якое няшчасце! Не ўмеюць рабіць, а робяць. Сучасныя серыялы – гэта лікбез для бандытаў. Бо нам адкрыта паказваюць з масай падрабязнасцяў, як можна здзяйсняць забойства. Каму гэта трэба наогул? Чаму кінарэжысёры не думаюць аб тым, што іх фільмы глядзяць падлеткі, юныя душы, якія яшчэ шмат чаго не ведаюць?!”

А дзе ж героі, што сёння ўмела вырошчваюць хлеб, які штодзень у нас на стале? Ці нас не хвалюе духоўнае жыццё простага працаўніка? Што б ні казалі, а жыццё шматграннае. У самых аддаленых куточках Беларусі яно б’е ключом. І там, несумненна, прысутнічаюць і каханне, і праблемы моладзі, дарослых людей… А большасць сучасных мастацкіх фільмаў пабудаваны на надуманых, далёкіх ад рэальнага жыцця сюжэтах, у якіх адкрыта прапагандуецца часцей за ўсё негатыўнае, замежнае, што паскарае працэс ад’езду моладзі з вёскі.

І яшчэ адна заўвага. Нядаўна вырашыў з’ездзіць у Магілёў, каб у гарадскіх кінатэатрах паглядзець добрыя мастацкія фільмы. Мае чаканні не спраўдзіліся, бо ўсюды дэманстраваліся толькі фільмы вытворчасці ЗША, а з беларускіх і расійскіх стужак амаль нічога. Зноў жа: дзе стужкі аб нашым жыцці, аб простых людзях, энтузіястах, на якіх, як кажуць, трымаецца зямля?

Слова за кінематаграфістамі перш за ўсё роднай Беларусі. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, у Віктара Турава не было такіх умоў для працы, якія створаны сёння для пастаноўшчыкаў фільмаў, але ён стварыў захапляльныя фільмы, ім ганарыцца наша Радзіма. Дык дзе ж сённяшнія Туравы? Што думаюць аб гэтым беларускія рэжысёры і іншыя працаўнікі кінастудыі?

Віктар СУХАРАЎ.

г.Бялынічы.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Ёсць выява забойцы Паўла Шарамета. Але ўкраінскія ўлады яе хаваюць

Украінская паліцыя мае відэа, на якім бачны два верагодныя забойцы журналіста Паўла Шарамета. Пры гэтым выява твару жанчыны, якая падклала выбухоўку пад аўтамабіль, вельмі дакладная. Але ўкраінская па

На замглавреда «Эха Москвы» Татьяну Фельгенгауэр напали с ножом

Неизвестный проник в редакцию радиостанции "Эхо Москвы" и ранил ножом заместителя главного редактора радиостанции Татьяну Фельгенгауэр. Эту информацию агентству Интерфакс подтвердил главный редактор "

Міністр эканомікі: Ёсць сферы, дзе заробку ў 1000 рублёў давядзецца пачакаць

Нягледзячы на планы ўладаў да канца 2017 года падняць сярэдні заробак у Беларусі да 1000 рублёў, яго ўбачаць не ўсе і не адразу. Гэты факт у эфіры тэлеканала АНТ канстатаваў міністр эканомікі Уладзімі