Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 4 студзеня 2017
10
Памер шрыфта

«Перад навагоднімі святамі мне давялося шукаць у беларускіх крамах глобус, каб Дзед Мароз мог пакласці яго пад ялінку для маіх дзяцей. У працэсе пошуку выявілася, што ў продажы адсутнічаюць глобусы беларускай вытворчасці», – напісаў у сваім лісце да дырэктара прадпрыемства «Белкартаграфія» сябра Руху «За Свабоду» Дзмітрый Шыманскі.

Актывіст звярнуўся да адказнай асобы з просьбай забяспечыць магазіны беларускімі глобусамі. “У крамах ёсць толькі глобусы, вырабленыя для расійскага рынку, а там наша краіна названа «Белоруссией», Крым –  расійскі, няма глобусаў на беларускай мове”, – адзначыў Дзмітрый Шыманскі і звярнуў увагу на тое, што «Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Белкартаграфія” мае дзяржаўную форму ўласнасці і адказвае за картаграфічную вытворчасць у Рэспубліцы Беларусь».

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

«Беларускі гістарычны анекдот» — доўга, трапна і не заўсёды смешна

15 гадоў працы аддаў Сяргей Шапран кнізе “Беларускі гістарычны анекдот”, героямі якой сталі больш за 100 вядомых беларускіх грамадскіх і культурных дзеячаў.

Лукашэнка абмеркаваў з Макеем пытанні аптымізацыі МЗС і развіцця знешнеэканамічнай дзейнасці

Пытанні аптымізацыя МЗС і развіцця знешнеэканамічнай дзейнасці абмеркавалі 18 студзеня на сустрэчы ў Мінску Аляксандр Лукашэнка і міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Як выбарчая камісія «падарыла» кватэру актывісту апазіцыі

Для некаторых палітычных сіл Беларусі папярэднія вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў вельмі несуцяшальныя – у агітацыйную кампанію не будзе дапушчана большасць прапанаваных прадс