Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

13:42 24 студзеня 2017
9
Памер шрыфта

На сёння пасада вакантная, і гэты факт спараджае ўсё новыя і новыя версіі адносна таго, хто можа ўзначаліць медыцынскае ведамства краіны.

Здагадкі гучаць самыя неверагодныя. Напрыклад, з’явіліся чуткі аб тым, што кіраваць сістэмай аховы здароўя могуць прызначыць… Мар’яну Шчоткіну, былога міністра працы і сацыяльнай абароны, а цяпер намесніка старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу. Але гэта хутчэй з вобласці фантастыкі: Шчоткіна не мае ніякага дачынення да медыцыны, яна не ўрач, а педагог паводле адукацыі, доўгі час працавала ў сацыяльнай сферы і нават абараніла кандыдацкую дысертацыю па праблемах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Можна меркаваць, што кіраўніцтва краіны вырашыла пайсці на эксперымент і пасадзіць у крэсла міністра аховы здароўя проста добрага, на ягоную думку, менеджара-адміністратара: спецыяльнасць Шчоткінай паводле другой адукацыі – “дзяржаўнае ўпраўленне сацыяльнай сферай”, у 2007 годзе яна скончыла Акадэмію кіравання пры прэзідэнце РБ. Але ж і сярод урачоў нямала тых, хто не толькі займаецца лячэбнай справай, але і ўмее кіраваць. І яшчэ дзве кандыдатуры, якія, паводле чутак, разглядаюцца на міністэрскую пасаду, – менавіта паспяховыя адміністратары з дыпломамі Мінскага медінстытута, сучаснага БДМУ. Гэта Віктар Сірэнка і Міхаіл Герасіменка.

Пра Віктара Сірэнку шырокая грамадскасць даведалася пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, калі ён, тады галоўны ўрач Бальніцы хуткай дапамогі, дазволіў супрацоўнікам спецслужб вынесці з рэанімацыйнай палаты збітага кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева. Пазней Сірэнка змяніў і дыягназ Някляева.

Віктар Сірэнка

З таго моманту, можна сказаць, пачаўся і кар’ерны ўзлёт доктара Сірэнкі. Пасля прэзідэнцкіх выбараў Еўропа ўключыла яго ў спіс неўязных у краіны ЕС, а на радзіме менш як праз паўгода пасля выбараў яго прызначылі старшынёй Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама. У 2014 годзе Віктара Сірэнку перавялі на аналагічную пасаду ў Мінаблвыканкам, а яшчэ праз год ён стаў намеснікам старшыні Мінаблвыканкама. У мінулым годзе Віктар Сірэнка абраны дэпутатам Савета Рэспублікі ад Мінскай вобласці. І калі ў грамадскасці ёсць пытанні да доктара Сірэнкі і многія не могуць яму дараваць таго, што ён не абараніў правы пацыента Някляева лячыцца ў Бальніцы хуткай дапамогі, то ў медыцынскіх колах пра Сірэнку адгукаюцца станоўча: інтэлігентны, адукаваны, добры арганізатар.

Міхаіл Герасіменка

Міхаіл Герасіменка – асоба менш вядомая, але толькі не ў медыцынскіх колах. Вопытны хірург-траўматолаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар. З 1997-га па 2012 год працаваў у 6-й клінічнай бальніцы Мінска, з 2003-га па 2009-ы з’яўляўся асістэнтам і дацэнтам кафедры траўматалогіі і артапедыі БДМУ. У тыя гады прайшоў стажыроўкі ў вядучых артапедычных клініках і навучальных цэнтрах Германіі, Нідэрландаў, Францыі, Польшчы, Аўстрыі, Расіі. Міхаілу Герасіменку 43 гады, а ён ужо больш за два гады ўзначальвае Беларускую медыцынскую акадэмію паслядыпломнай адукацыі. З 2012-га па 2014 год з’яўляўся загадчыкам кафедры траўматалогіі і артапедыі Беларускага дзяржаўнага медуніверсітэта. Калегі пра яго кажуць як пра вельмі мэтанакіраванага і амбіцыйнага доктара, сцвярджаюць, што ён можа прыняць прапанову ўзначаліць Міністэрства аховы здароўя, калі такая паступіць.

Варта адзначыць, што Мар’яна Шчоткіна, Віктар Сірэнка і Міхаіл Герасіменка папоўнілі спіс тых, каго ў медыцынскіх колах называюць патэнцыяльнымі кандыдатамі на пасаду міністра аховы здароўя. Нядаўна «Народная Воля» расказвала пра яшчэ чатырох магчымых прэтэндэнтаў на гэты пост: пра першага намесніка міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча, пра адпраўленага нядаўна ў адстаўку кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, доктара медыцынскіх навук Аляксандра Косінца, а таксама пра кіраўніка Рэспубліканскага медыцынскага клінічнага цэнтра Кіраўніцтва спраў прэзідэнта, доктара медыцынскіх навук Ірыну Абельскую і дырэктара РНПЦ трансплантацыі органаў і тканак, доктара медыцынскіх навук Алега Румо.

Ці памыліліся медыкі ў сваіх прагнозах? Пажывём – убачым.

Аўтар: Вольга ГРЫНЯВІЦКАЯ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Амерыка ўжо не такая страшная?

На мінулым тыдні ЗША абвесцілі, што рыхтуюцца зрабіць два радыкальныя крокі. Гэта выклікала ў свеце гучны рэзананс, але не з боку нашае краіны.

Мария ШАРАПОВА: «Удар может решить любую проблему!»

Совсем недавно в московском издательстве «Эксмо» вышла автобиографическая книга известной теннисистки с белорусскими корнями Марии Шараповой «Неудержимая». В качестве эпиграфа к книге пятикратная п

Итальянцы на «Беларусьфильме»

17 октября генеральный директор «Беларусьфильма»  Игорь Поршнев проводил экскурсию по киностудии для итальянского режиссера Джанфранко Кабидду и его товарищей. Прекрасно отремонтированные павильоны, н