Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 25 верасня 2016
13
Памер шрыфта

Паважаны Яўген Алегавіч!

Рэдакцыя газеты “Народная Воля” надае тэме энергазберажэння асаблівую ўвагу. У сувязі з гэтым просім Вас даручыць каму-небудзь з падначаленых спецыялістаў падрыхтаваць для нашага выдання невялічкі артыкул пра тое, якая ў людзей ёсць магчымасць разумна, з найбольшай эканоміяй сродкаў выкарыстоўваць электраэнергію ў бытавых умовах. Пажадана, каб у матэрыяле было падрабязна расказана пра тарыфы, якія дыферэнцыраваны па сутачным часе і канкрэтных днях.

Спадзяёмся, што за такую публікацыю нашы шматлікія чытачы будуць удзячны як рэдакцыі, так і Вашаму ведамству.

З павагай –

 

Іосіф СЯРЭДЗІЧ,

галоўны рэдактар

газеты “Народная Воля”.

***

Прайшлі лічаныя дні, і рэдакцыя атрымала ліст за подпісам выконваючага абавязкі генеральнага дырэктара РУП “Белэнерга” А.У.Сівака. Выказваем удзячнасць за аператыўны водгук на нашу просьбу праінфармаваць чытачоў “Народнай Волі” наконт нюансаў дыферэнцыраванай сістэмы аплаты насельніцтвам паслуг электразабеспячэння. Прыемнае ўражанне выкликала і тое, што каментарый напісаны на роднай, беларускай, мове. Публікуем яго без правак і скарачэнняў.

Упершыню дыферэнцыраваная сістэма платы насельніцтвам за паслугі электразабеспячэння ў залежнасці ад аб’ёмаў спажывання электрычнай энергіі была ўведзена ў рэспубліцы пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 студзеня 2013 года №52 з 1 лютага 2013 года. Пазней, з 27 чэрвеня 2014 года, уступіла ў дзеянне Палажэнне аб парадку разлікаў і ўнясення платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылымі памяшканнямі дзяржаўнага жыллёвага фонду, зацверджанае пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 чэрвеня 2014 года №571 (далей – пастанова №571), у адпаведнасці з якім плата за паслугі электразабеспячэння спаганяецца:

1. з грамадзян, якія пражываюць у жылых дамах (кватэрах), абсталяваных ва ўстаноўленым парадку электрычнымі плітамі:

да 250 кВт·г уключна – па субсідзіруемых тарыфах для насельніцтва;

ад 250 да 400 кВт·г уключна – па субсідзіруемых тарыфах для насельніцтва з прымяненнем павышаючага каэфіцыента 1,3, але не вышэй за тарыфы, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне;

звыш 400 кВт·г – па тарыфах, што забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне;

2. з грамадзян, якія пражываюць у жылых дамах (кватэрах), не абсталяваных ва ўстаноўленым парадку электрычнымі плітамі:

да  150 кВт·г уключна – па субсідзіруемых тарыфах для насельніцтва;

ад 150 да 300 кВт·г уключна – па субсідзіруемых тарыфах для насельніцтва з прымяненнем павышаючага каэфіцыента 1,3, але не вышэй за тарыфы, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне;

звыш 300 кВт·г – па тарыфах, што забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне;

3. з грамадзян, якія пражываюць у жылых дамах (кватэрах), не абсталяваных ва ўстаноўленым парадку электрычнымі плітамі і сістэмамі цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і забеспячэння прыродным газам:

да 300 кВт·г уключна – па субсідзіруемых тарыфах для насельніцтва;

звыш 300 кВт·г – па субсідзіруемых тарыфах для насельніцтва з прымяненнем павышаючага каэфіцыента 1,3, але не вышэй за тарыфы, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне.

У студзені–ліпені 2016 г. 81,0% грамадзян не перавысілі “льготныя” аб’ёмы электраспажывання, устаноўленыя пастановай №571 (усю спажытую электраэнергію аплачвалі па субсідзіруемых тарыфах), у тым ліку:

85,3% грамадзян, якія пражываюць у жылых дамах (кватэрах), абсталяваных электраплітамі;

76,7% грамадзян, якія пражываюць у дамах (кватэрах), не абсталяваных электраплітамі;

95,0% грамадзян, якія пражываюць у дамах (кватэрах), у якіх адсутнічаюць цэнтралізаванае газазабеспячэнне, гарачае водазабеспячэнне і электрапліты.

Для грамадзян, якія маюць вялікія аб’ёмы спажывання электраэнергіі, прапануецца альтэрнатыўнае рашэнне па аплаце спажытай электрычнай энергіі без уліку аб’ёмаў. Так, у адпаведнасці з Палажэннем аб парадку разлікаў і ўнясення платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылымі памяшканнямі дзяржаўнага жыллёвага фонду, сістэма дыферэнцыраванай аплаты паслуг электразабеспячэння ў залежнасці ад аб’ёму іх спажывання не распаўсюджваецца на грамадзян, якія ва ўстаноўленым парадку праводзяць аплату спажытай электрычнай энергіі па дыферэнцыраваных па часавых перыядах тарыфах, пры ўмове наяўнасці шматтарыфных электронных прыбораў уліку электрычнай энергіі.

З 1 студзеня 2016 года, у адпаведнасці з дадаткам 2 да Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2013 года №1166, для дадзеных абанентаў устаноўлены наступныя тарыфы:

– для жылых дамоў (кватэр), абсталяваных ва ўстаноўленым парадку электрычнымі плітамі, на ўзроўні: 0,0706 руб./кВт·г (у дэнамінаваных грашовых адзінках) – з 22.00 да 17.00 гадзін у працоўныя дні, а гэтак жа кругласутачна ў выхадныя і святочныя дні і 0,2019 руб./кВт·г – з 17.00 да 22.00 гадзін;

– для жылых дамоў (кватэр), не абсталяваных ва ўстаноўленым парадку электрычнымі плітамі, на ўзроўні: 0,0831 руб./кВт·г – з 22.00 да 17.00 гадзін у працоўныя дні, а гэтак жа кругласутачна ў выхадныя і святочныя дні і 0,2376 руб./кВт·г – з 17.00 да 22.00 гадзін.

Дадаткова паведамляем, што на сайте РУП “Мінскэнерга” працуе сэрвіс “Асабісты кабінет спажыўца электрычнай энергіі”, які дазваляе праглядаць інфармацыю пра плацяжы, стан рахунку, атрымліваць інфармацыю па тарыфах і льготах, падаваць заяўкі на паслугі ў энергазабеспячальную арганізацыю. У гэтым годзе падобны сэрвіс павінен пачаць працу ва ўсіх рэгіёнах краіны. “Асабісты кабінет” будзе працаваць больш эфектыўна, калі ў кватэры спажыўца усталяваны электронны лічыльнік (адрас сэрвіса http:/lk.minskenergo.by/).

Спажыўцы энергіі таксама могуць скарыстацца калькулятарам тарыфу для вызначэння выгады пераходу на дыферэнцыраваны тарыф па зонах сутак. Найбольш поўны калькулятар размешчаны па адрасе ў інтэрнэце http://www.brestenergo.by/kalk_.php.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Столетию Первого Всебелорусского съезда посвящается…

Обычно в конце форумов их участники делают общую фотографию для истории. Однако на Всебелорусском съезде итогового снимка не получилось из-за особых обстоятельств — разгона большевиками народного собр

«В очереди стояли за всем. Жили прекрасно». Почему советское бессмертно

Это у нас семейное — ученые исследовали путь памяти о советском через общение трех поколений – дети (16–25 лет), родители (42–55) и прародители (65–76).

Как выглядит поездка на новом поезде из Минска в Варшаву

Журналистка «Белсата» Марина Вашкевич стала одной из первых пассажирок нового железнодорожного маршрута, который соединяет белорусскую и польскую столицы.