Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

16:10 19 студзеня 2017
11
Памер шрыфта

Той, хто хоць адзін раз сустракаўся з дзядзькам Антонам (так Шукелойця заўсёды называў Зянон Пазьняк), заўважаў у ім чыста беларускія рысы. Непатрабавальнасць да быту, сціпласць ва ўсім і ў той жа час гумарынка, якая раз-пораз выплывала з-пад яго раскошных вусоў. Як напісаў знакаміты наш зямляк-эмігрант Вітаўт Кіпель, у апошнія дні жыцця Антон Шукелойць любіў паўтараць словы Янкі Купалы:

Прыстаў я жыць на белым сьвеце,

Хоць столькі ўвокала жыцьця,

Завялі думкі на расьцьвеце.

Душа жадае небыцьця.

Душа Антона Шукелойця пажадала небыцця на 102-м годзе жыцця.

Ён нарадзіўся 16 ліпеня 1915 года на Ашмяншчыне. Скончыў аддзяленне славянскай філалогіі і этнаграфіі гуманітарнага факультэта Універсітэта Стэфана Баторыя ў Вільнюсе (1939). Пасля прыходу Саветаў працаваў настаўнікам на малой Радзіме, быў загадчыкам гарадскога аддзела народнай асветы і школьным інспектарам-метадыстам Ашмянскага раёна.

Падчас нацысцкай акупацыі працаваў у аддзеле асветы і культуры Мінскай гарадской управы. У 1944 годзе эмігрыраваў на Захад. На пачатку 50-х пераехаў у ЗША. Браў актыўны ўдзел у беларускім руху. Шматгадовы старшыня Беларуска-амерыканскага задзіночання.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Беларускія аўтадылеры павялічылі ў 2017 годзе продаж новых аўтамабіляў амаль на траціну

Колькасць легкавых і камерцыйных аўтамабіляў, прададзеных у 2017 годзе дылерамі — членамі Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі (БАА), вырасла на 29% і склала 34.255 аўтамабіляў.

Арина Соболенко завершила выступление на Australian Open, уступив 17-й ракетке мира

Белорусская теннисистка Арина Соболенко не вышла во второй раунд Australian Open.

Чемпионат Европы по биатлону в 2019 году пройдет в «Раубичах»

Исполнительный комитет Международного союза биатлонистов (IBU) принял решение о проведении чемпионата Европы по биатлону 2019 года в Республиканском центре олимпийской подготовки по зимним видам спорт