Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

15:25 12 верасня 2016
10
Памер шрыфта

Як ужо паведамляла раней “Народная Воля”, 4 верасня ў Рагачове адбудзецца традыцыйнае штогадовае святкаванне Дня беларускага пісьменства. Свой паэтычны падарунак гораду падрыхтаваў і наш даўні аўтар Анатоль Зэкаў.

Анатоль ЗЭКАЎ

У Рагачове

Жыве мой брат у Рагачове,

і я, прыехаўшы, прашу:

– Давай жа сядзем, брат, у човен

і адвядзём з табой душу,

свайго маленства час згадаем,

калі не мулялі гады.

Хоць чым далей мы адплываем,

тым больш сплывае і вады.

І ўжо вада, як успаміны,

аб бераг б’ецца ў асацэ.

Нас успаміны не пакінуць

і не патонуць у рацэ.

І мы плывём, і рыбу ловім,

і ў тое верым усур’ёз,

што прызямліўся ў Рагачове,

а не ў Гародні ўсё ж Хрыстос.

Згадваючы Міколу Сурначова

Стаю, любуюся на зоркі,

што асвятляюць Рагачоў,

і так балюча мне і горка

цябе тут згадваць, Сурначоў.

Каля Дняпра стаяць павінны

сягоння быў бы й ты са мной.

А ты ляжыш дзесь пад Берлінам,

прыняўшы свой апошні бой,

бы хлопец той, якога ў жыце

скасіла куля на бягу.

Прасіў ён: “Маці не кажыце…”

Сказаць дагэтуль не магу.

І ты даруй мне ўжо, зямляча,

што я “На сурмах баравых”*

гляджу на зоркі так – няйначай,

тваю пабачыў сярод іх.

Яна не ўпала ў сорак пятым,

а свеціць і дасюль якраз,

як быццам ты сваім паглядам

ўзіраешся адтуль у нас.

Вогнішчы на Друці

Наўрад ці тое ўжо забудзеш,

калі ў малечыя гады

палілі вогнішчы ля Друці –

і да Дняпра аж слаўся дым.

І засцілаў, нібыта коўдрай,

ён прыбярэжныя лугі,

і так усім было нам добра

жыць, не адведаўшы тугі

і не адведаўшы самоты,

што напаткае потым нас,

калі жыццёвыя турботы

на плечы ўзваліць грузам час.

Ды і ў турботах не забудзем

і будзем памятаць заўжды

мы нашы вогнішчы ля Друці

і той, што вочы еў нам, дым.

2016.

*Назва кнігі Міколы Сурначова.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Белоруски заняли 7-е место в биатлонной эстафете в Хохфильцене

Сборная Беларуси финишировала на седьмом месте в женской эстафете 4х6 км на этапе Кубка мира по биатлону, который завершился в воскресенье в австрийском Хохфильцене. Белоруски отстали от победительниц

«Альцгаймэр» трывожыць болей, чым рак — нямецкі герантолаг пра хваробу сучаснасці

Герлінд Мэгес пасьля заканчэньня ў 2012 унівэрсытэту ў Нюрнбэргу працуе ў аддзяленьні псыхіятрыі і псыхатэрапіі бэрлінскай клінікі «Шарытэ».

Беларусь на 6-м месцы сярод краін з найніжэйшымі заробкамі ў Еўропе

Беларусь трапіла на 6-е месца ў спісе краін Еўропы з найніжэйшымі заробкамі.