Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 27 снежня 2016
11
Памер шрыфта

Буда-Кашалёўскі раён здаўна славіцца сваімі літаратурнымі талентамі. Адсюль, родам з вёскі Забаб’е, ‒ вядомы рускі збіральнік казак Піліп Гаспадароў, тут, у Ліпінічах, пачынаў настаўнікам народны пісьменнік Беларусі Міхась Лынькоў. Працуючы ў абласной газеце “Полесская правда”, неаднаразова бываў у камандзіроўках сябра літаратурнага аб’яднання “Маладняк” Паўлюк Трус. Буда-Кашалёўскі лясны тэхнікум закончыў лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Мікола Кусянкоў, у судовых органах раёна працаваў Аляксандр Капусцін, у вёсцы Вясёлы Курган правёў дзіцячыя гады празаік і мастак Уладзімір Сцяпан. Сярод ураджэнцаў Буда-Кашалёўшчыны – паэт Міхась Стрыгалёў, празаікі Іван Шальманаў, Аляксей Кейзараў, Аляксандр Афяроўскі, паэт і празаік, заслужаны работнік культуры Расійскай Федэрацыі Валерый Калінічэнка, паэтэса і спявачка Таццяна Атрошанка. А вёска Патапаўка выправіла ў літаратуру адразу траіх пісьменнікаў – Уладзіміра Дзюбу, Таццяну Гарэлікаву і Анатоля Зэкава.

Зрэшты, апошні, яшчэ будучы школьнікам, дасылаў свае першыя вершы ў часопіс “Бярозка”, дзе на той час працаваў ягоны зямляк Мікола Чарняўскі. Менавіта ён і блаславіў пачынаючага паэта на літаратурную творчасць.

Сёння абодва – і настаўнік, і вучань – вядомыя беларускія пісьменнікі, абодва з’яўляюцца ганаровымі грамадзянамі Буда-Кашалёўскага раёна. І, вядома ж, разам наведваюць сваю радзіму, дзе бяруць удзел у раённых мерапрыемствах, сустракаюцца з чытачамі і, як бы робячы перад імі справаздачу, чытаюць вершы і знаёмяць з новымі кнігамі.

Вось і нядаўна завіталі сюды на прымеркаванае да аб’яўленага ў краіне Года культуры раённае свята паэзіі ўраджэнцы раёна: паэтэса і спявачка Таццяна Атрошанка з Маладзечна і паэт і мастак Міхаіл Міронаў з Рагачова, мясцовая паэтэса Алена Шульга. А назаўтра Мікола Чарняўскі і Анатоль Зэкаў у суправаджэнні старшыні раённага Савета дэпутатаў Алены Алексінай сустрэліся з вучнямі і настаўнікамі Буда-Люшаўскай СШ і Губіцкай базавай школы, наведалі Дом рамёстваў у Губічах і Цэнтр народнага быту ў Чабатовічах. Паўсюль, куды завіталі пісьменнікі-землякі, засталіся кнігі з іх аўтографамі.

Закончылася ж трохдзённая камандзіроўка Міколы Чарняўскага і Анатоля Зэкава ў родны раён удзелам у імпрэзе, прысвечанай адкрыццю ў карціннай галерэі імя Я.Маісеенкі выстаўкі “Споведзь прасторы” гомельскіх мастакоў Анатоля, Таццяны і Глеба Отчыкаў, Любові Сцяпанавай і Яўгена Кір’янава. 

г.Буда-Кашалева.

Аўтар: Сяргей КРЫВІЧАЎ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Цэнтр Жыткавічаў рыхтуюць да абласных «Дажынак», а жыхары ўскраін скардзяцца на бездарожжа

У Жыткавічах (Гомельская вобласць) рыхтуюцца да абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі", які плануецца ў пачатку снежня. Тым часам жыхары горада скардзяцца ўладам на бездарожжа.

Экс-начальник МРЭО ГАИ Пинска приговорен к 4 годам колонии за взятки и превышение полномочий

Суд Пинского района и Пинска сегодня вынес приговор в отношении трех обвиняемых по уголовному делу о взятках в МРЭО ГАИ города.

Мінгарсуд пакінуў у сіле прысуд Някляеву

Мінгарсуд 22 лістапада адмовіў Уладзіміру Някляеву ў задавальненні скаргі на рашэнне суда Ленінскага раёна Мінска аб 10-сутачным арышце за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным "Маршы абураных беларусаў