Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 2 студзеня 2017
22
Памер шрыфта

Нарвегія запатрабавала ад Міжнароднага саюза біятланістаў (IBU) неадкладна дыскваліфікаваць расійскіх спартсменаў, абвінавачаных у парушэнні антыдопінгавых правілаў.

 Нарвегія прапануе адмяніць запланаваныя мерапрыемствы, пакуль усе працэдуры не стануць «чыстымі», а таксама адхіліць згаданых у канфідэнцыяльнай частцы даклада Рычарда Макларана расійскіх біятланістаў. У адваротным выпадку, як адзначаецца, Нарвегія разгледзіць магчымасць байкоту ўсіх спаборніцтваў у Расіі.

Раней аналагічнае рашэнне прынялі зборныя Чэхіі і Вялікабрытаніі.

«Не думаю, што этап у Цюмені адбудзецца. Па той простай прычыне, што біятланісты туды не прыедуць. Чэхі, вядома, дакладна не паедуць у Цюмень», – заявіў прэзідэнт чэшскай федэрацыі біятлону Іржы Хамза.

Чэшская спартсменка Габрыэла Каўкалава, двухразовая сярэбраная прызёрка Алімпіяды ў Сочы, таксама заявіла, што далучыцца да любой формы байкоту спаборніцтваў у Расіі.

Паводле слоў Іржы Хамза, на спаборніцтвы ў Расію, хутчэй за ўсё, не паедуць спартсмены з Францыі. Мартэн Фуркад пасля таго, як стала вядома пра падазрэнне расійскіх біятланістаў ва ўжыванні допінгу, жорстка крытыкаваў несумленных атлетаў.

 «Я не думаю, што ўсе рускія прымалі допінг. Асабліва Шыпулін, які ў дакладзе Макларэна, хутчэй за ўсё, не фігуруе. Але ў дадзеным выпадку мы ўсё роўна павінны заняць цвёрдую пазіцыю. Пазбаўленне правоў на правядзенне спаборніцтваў – першы крок. Потым будуць іншыя, калі будзе неабходнасць», – распавёў Хамза.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Актывісты моладзі БНФ атрымалі штрафы ў 20 і 25 базавых (+пастанова суда)

Заяўнікі акцыі 25 жніўня былі абвінавачаны ў тым, што не падалі пісьмовую адмову ад правядзення масавага мерапрыемства, пасля таго як Мінгарвыканкам забараніў шэсце, прымеркаванае да дня абвяшчэння су

МВД России назвало срок возможной установки постов на границе с Беларусью

Как сообщает РБК, посты на границе Беларуси и России могут появиться на автострадах и железной дороге уже весной 2018 года.

“Дзе грошы на капітальны рамонт нашых дамоў?”

Адказ на гэтае пытанне спрабуе адшукаць намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы Мікалай Казлоў.