Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 27 чэрвеня 2017
22
Памер шрыфта

На тэрыторыі МТЗ з’явілася аб’ява: «У сувязі з развіццём прамысловага турызму і рэгулярным наведваннем нашага прадпрыемства замежнымі дэлегацыямі на заводзе працаўнікам мужчынскага полу забаронена праходзіць на тэрыторыю прадпрыемства ў шортах і сланцах».

На прадпрыемстве журналістам патлумачылі з’яўленне гэтай аб’явы наступным чынам: «Гэта была вусная рэкамендацыя, звязаная з тым, што ў апошні час у нас вельмі шмат дэлегацый і турыстаў. Яны праходзяць праз цэнтральную прахадную, як і звычайныя супрацоўнікі. І калі чалавек ідзе на працу ў шортах і сланцах, быццам толькі што з пляжу, – гэта шкодзіць іміджу прадпрыемства. Мы пакуль афіцыйна нічога не забаранялі. Проста рэкамендуем людзям».

На заводзе існуе дрэс-код, ён распаўсюджваецца на кіраўніцтва завода, бухгалтэрыю, ахову. Для аховы гэта фірмовая форма, у астатніх – дзелавой касцюм. «На канвееры працоўны таксама мае форму, працоўны камбінезон. А ў чым ён даходзіць да цэха – мы паўплываць не можам. Мы проста звярнуліся да работнікаў з рэкамендацыяй», – пракаментавалі на прадпрыемстве.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

У Літве стварылі праект, які мусіць супрацьдзейнічаць расійскай прапагандзе

У Літве запрацаваў сайт «Vatnikas» на якім будуць публікавацца дадзеныя тых, хто распаўсюджвае расійскую прапаганду, ілжывую інфармацыю і наогул розным чынам спрабуе маніпуляваць свядомасцю жыхароў Лі

Чемпионат по зимнему плаванию проходит в Минске

17 января в Минске на реке Свислочь стартовал открытый чемпионат Беларуси по спортивному зимнему плаванию "Минск Опен" — III этап Кубка мира IWSA World Cup.

КНДР и Южная Корея пройдут на Олимпиаде под общим флагом

Северная и Южная Кореи договорились о создании единой женской команды по хоккею на зимних Олимпийских играх в Пхенчхане.