Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Як праваабаронцу Алега Волчака судзяць ужо тры месяцы.
7:00 27 чэрвеня 2017
25
Памер шрыфта

Гісторыя пачалася яшчэ ў сакавіку, калі Фрунзенскі суд Мінска пакараў Алега Волчака 13 суткамі адміністрацыйнага арышту быццам бы за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі супраць дэкрэта аб “дармаедах”, якая прайшла 17 лютага.

Тады інтарэсы праваабаронцы прадстаўляла адвакат, а супрацоўнікі міліцыі, якія выступалі ў якасці сведак, нават не маглі дакладна сказаць, ці быў Алег наогул на акцыі. Пасля гэтага Волчак абскардзіў прысуд у Мінскім гарадскім судзе, і той вызначыў, што пры прыняцці рашэння былі  дапушчаны працэсуальныя парушэнні. Справу накіравалі на новы разгляд у той жа Фрунзенскі раённы суд. Далей пачалося самае цікавае…

“У мінулым месяцы я знаходзіўся ў шпіталі. Адвакат вырашыла пацікавіцца перспектывамі маёй справы ў канцылярыі суда і была шакіравана! – распавёў Алег Волчак. Аказваецца, паўторны суд адбыўся яшчэ 2 мая. На працэс не запрасілі ні мяне, ні майго адваката, ні нават сведак-міліцыянераў. Атрымліваецца, што суддзя адкрыла і правяла працэс, затым яна “параілася з судом” і вынесла рашэнне, якое, відаць, сама сабе і зачытала. Гэтая справа разглядалася так, быццам на ёй стаіць грыф “Абсалютна сакрэтна”, хаця, нагадаю, суд у нас як быццам і адкрыты. Гэта напісана ў Канстытуцыі. Як мне падаецца, суд быў такім хуткім на расправу таму, што 17 мая заканчваўся тэрмін даўнасці па  прыцягненні мяне да адміністрацыйнай адказнасці, а таму і вырашылі правесці закрыты працэс”.

І праўда: хіба можа суддзя выносіць нейкае рашэнне, калі на працэсе няма прадстаўнікоў абодвух бакоў? І чаму таго ж Волчака альбо яго адваката наогул не паставілі ў вядомасць пра суд? Грамадзянін у нас ужо не мае права абараняцца? А можа, выйшла нейкая спецыяльная інструкцыя Вярхоўнага суда для ўнутранага карыстанння, і мы пра яе пакуль нічога не ведаем?

Гэтыя пытанні я паспрабаваў задаць суддзі Фрунзенскага суда спадарыні Буйноўскай, якая і выносіла рашэнне па “справе Волчака” 2 мая. Ганна Ігараўна, перанакіравала мяне разам з усімі пытаннямі да старшыні раённага суда. Яго памочніца Ганна Генадзьеўна Жураўская паабяцала пазнаёміцца з выкладзенымі фактамі і даць нейкі адказ праз дзень, але ў прызначаны тэрмін і ад яе ніякай канкрэтыкі мы не дачакаліся.

“Па-першае, рабіце афіцыйны запыт, – заявіла чыноўніца раённага суда. – Па-другое, 12 чэрвеня Мінскі гарадскі суд будзе разглядаць скаргу Алега Волчака на рашэнне раённага суда. Працэс адкрыты, можаце папрысутнічаць…”

Учора Мінскі гарадскі суд і на самай справе разгледзіў скаргу праваабаронцы. Вынік: рашэнне раённага суда ў чарговы раз адменена і накіроўваецца на новы разгляд у той жа суд Фрунзенскага раёна.

Я яшчэ не палічыў, колькі ўсяго міліцыянераў, суддзяў, іх сакратароў і іншых дзяржаўных служачых задзейнічана ў вырашэнні гэтай “архіскладанай” для юрыспрудэнцыі гісторыі, але, як кажуць, усе знайшлі сабе справу на некалькі месяцаў. І перспектывы тут яшчэ прагледжваюцца. Усё гэта нагадвае нейкі дрэнны серыял. Працяг будзе…

Аўтар: Алесь СВЯТЛАНІЧ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Белорусский экипаж впервые победил на этапе «Дакара»

Белорусский экипаж "МАЗ-СПОРТавто" занял первое место по результатам 11-го этапа марафона "Дакар-2018". Команда Сергея Вязовича финишировала с результатом 5 часов 14 минут 10 секунд.

Диета для «жирных котов». Нацбанк утвердил требования к вознаграждениям в банках

Нацбанк постановлением правления № 544 от 29 декабря 2017 г. установил требования к организации системы вознаграждений и компенсаций в банках, сообщила пресс-служба регулятора.

В Минске изменили нормативы потребления тепла

Мингорисполком своим решением №24 от 4 января, которое опубликовано 18 января на Национальном правовом интернет-портале, установил нормативы фактического расхода тепловой энергии в жилых домах, не обо