Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 12 чэрвеня 2017
11
Памер шрыфта

Хто толькі сёння не кідае камені ў бок тых, хто пасяліўся ці яшчэ будуецца ў знакамітых “Драздах”, што побач са сталічным праспектам Пераможцаў! А магло б быць па-іншаму – калі б усе ўчасткі ў гэтым прэстыжным месцы былі прададзены праз аўкцыён.

Зямля ўздоўж вадасховішча мае залатую цану. Вядома ж, з улікам гэтага нямногія паквапіліся б на яе. Куплялі б не чыноўнікі, у якіх заробкі, прама скажам, сціплыя, а толькі бізнесмены з багатымі даходамі. Вось няхай бы яны і паспаборнічалі паміж сабой за кожную сотку ўгоддзяў, лічы, у цэнтры сталіцы. Мяркую, многія з іх змаглі б выкласці за ўчастак плошчай 0,15 га і дзвесце, і трыста тысяч долараў. Можаце ўявіць, якія б тады грошы паступілі ў дзяржаўны бюджэт!

А ад бясплатнай раздачы зямлі ў самым прэстыжным месцы прыкарытным чыноўнікам улады толькі нажылі галаўны боль – хто цяпер толькі не дзяўбе іх за несправядлівы падыход пры выдзяленні ўчасткаў у межах Мінска для індывідуальнага будаўніцтва!

Рыгор КУШНЕР, пастаянны чытач “Народнай Волі”.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

«Беларускі гістарычны анекдот» — доўга, трапна і не заўсёды смешна

15 гадоў працы аддаў Сяргей Шапран кнізе “Беларускі гістарычны анекдот”, героямі якой сталі больш за 100 вядомых беларускіх грамадскіх і культурных дзеячаў.

Лукашэнка абмеркаваў з Макеем пытанні аптымізацыі МЗС і развіцця знешнеэканамічнай дзейнасці

Пытанні аптымізацыя МЗС і развіцця знешнеэканамічнай дзейнасці абмеркавалі 18 студзеня на сустрэчы ў Мінску Аляксандр Лукашэнка і міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Як выбарчая камісія «падарыла» кватэру актывісту апазіцыі

Для некаторых палітычных сіл Беларусі папярэднія вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў вельмі несуцяшальныя – у агітацыйную кампанію не будзе дапушчана большасць прапанаваных прадс