Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

16:36 19 студзеня 2017
12
Памер шрыфта

Трохразовая алімпійская чэмпіёнка вярнулася пасля родаў у вялікі спорт.

Нагадаем, што 1 кастрычніка мінулага года вядомая беларуская біятланістка Дар’я Домрачава нарадзіла дачку Ксенію, а ўжо 6 студзеня стартавала падчас этапа Кубка свету ў Аберхофе. Гэта былі яе першыя афіцыйныя спаборніцтвы ў новым сезоне пасля родаў.

Трэба сказаць, што Домрачава вырашыла, як кажуць, “не браць з месца ў кар’ер”, а таму яе вынікі пакуль далёкія ад чэмпіёнскіх. У спрынце Дар’я заняла 37-е месца, у гонцы пераследавання – 34-е. Але як ёй удаецца даглядаць трохмесячную дачку і браць удзел у міжнародных спаборніцтвах?!

“Зараз я нясу адказнасць яшчэ за аднаго маленькага чалавечка і двойчы думаю, вырашаючы арганізацыйныя пытанні, – распавяла спартсменка ў інтэрв’ю тэлеканалу Міжнароднага саюза біятланістаў. – На шчасце, у мяне ёсць цудоўныя памочнікі. У Аберхофе прысутнічала мая мама, а на наступны этап Кубка прыедзе няня. Так што падчас трэніровак і гонак я магу быць спакойная”.

Дарэчы, можа дапамагаць у дагляданні дачкі і бацька – вядомы нарвежскі біятланіст Оле-Эйнар Б’ёрндален. Ва ўсялякім разе мужчынскія і жаночыя спаборніцтвы на этапах Кубка свету праходзяць у розны час.

Аўтар: Алесь СІВЫ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Белорусский экипаж впервые победил на этапе «Дакара»

Белорусский экипаж "МАЗ-СПОРТавто" занял первое место по результатам 11-го этапа марафона "Дакар-2018". Команда Сергея Вязовича финишировала с результатом 5 часов 14 минут 10 секунд.

Диета для «жирных котов». Нацбанк утвердил требования к вознаграждениям в банках

Нацбанк постановлением правления № 544 от 29 декабря 2017 г. установил требования к организации системы вознаграждений и компенсаций в банках, сообщила пресс-служба регулятора.

В Минске изменили нормативы потребления тепла

Мингорисполком своим решением №24 от 4 января, которое опубликовано 18 января на Национальном правовом интернет-портале, установил нормативы фактического расхода тепловой энергии в жилых домах, не обо