Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

13:11 5 мая 2017
17
Памер шрыфта
Ты казала: ў панядзелак
Словы і музыка народныя.
Ты казала: ў панядзелак
Пойдзем разам з пасядзелак.
Я прыйшоў – цябе няма:
Падманула, падвяла.
 
Прыпеў:
Ты ж мяне падманула,
Ты ж мяне падвяла,    2 разы
Ты ж мяне, маладога,
З уму-розуму звяла.
 
Ты казала: у аўторак
Пацалуеш разоў сорак.
Я прыйшоў – цябе няма:
Падманула, падвяла.
 
Прыпеў.
 
Ты казала: у сярэду
Пойдзем разам на бяседу.
Я прыйшоў – цябе няма:
Падманула, падвяла.
 
Прыпеў.
 
Ты казала: у чацвер
Пойдзем разам на вячэр.
Я прыйшоў – цябе няма:
Падманула, падвяла.
 
Прыпеў.
 
Ты казала: у пятніцу
Пойдзем разам у святліцу.
Я прыйшоў – цябе няма:
Падманула, падвяла.
 
Прыпеў. 
 
Ты казала: у суботу:
Пойдзем разам на работу.
Я прыйшоў – цябе няма:
Падманула, падвяла.
 
Прыпеў.
 
Ты казала: у нядзелю
Пойдзем разам на вяселле.
Я прыйшоў – цябе няма:
Падманула, падвяла.
 
Прыпеў.
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".