Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 10 студзеня 2017
9
Памер шрыфта

Каб візіт Папы Рымскага ў Беларусь адбыўся, Ватыкан павінен пераканацца, што яго прыезд будзе ўсімі аднолькава станоўча ўспрыняты, заявіў у эксклюзіўным інтэрв’ю БелаПАН апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр.

«Я ведаю, што паміж людзьмі рознай веры ў Беларусі гістарычна панавалі мір і гармонія, – адзначыў дыпламат. –  Але Папа, калі ён наведае Беларусь, прыедзе не проста як прыватная асоба або біскуп Рыма. Ён з’яўляецца кіраўніком дзяржавы, суб’ектам міжнароднага права, таму яго візіт у любую краіну свету мае міжнародны кантэкст». Толькі пасля таго, як будзе ўладжана гэтае пытанне, можна будзе пераходзіць да тэхнічных дэталяў арганізацыі візіту, дадаў кіраўнік дыпмісіі Святога пасаду.

«Для мяне гэты візіт з’яўляецца прыярытэтнай задачай, – падкрэсліў ён. – Я ведаю, наколькі важная гэтая падзея для краіны, каталіцкага касцёла, беларусаў у цэлым і нават для ўсяго ўсходнееўрапейскага рэгіёна. Для мяне прыярытэтам з’яўляецца рабіць усё, што ў маіх сілах, каб гэты візіт адбыўся. Мы працуем над гэтым пытаннем разам з беларускім урадам і ведамствамі Ватыкана».

 

ДАРЭЧЫ

Папа казаў пра сваю асаблівую любоў да каталіцкага касцёла ў Беларусі

Апошні раз Габар Пінтэр сустракаўся з Папам Францыскам на пачатку жніўня 2016 года, за два тыдні да свайго прыезду ў Беларусь, яны шмат гаварылі пра Беларусь.

«Папа нагадаў пра сваю сустрэчу з беларускім прэзідэнтам і ўсе тыя пытанні, якія яны тады абмяркоўвалі, – сказаў дыпламат. –  Папа казаў мне пра сваю асаблівую любоў да каталіцкага касцёла ў Беларусі. Ён вельмі добра ведае, што беларускія каталікі ў мінулым многае перажылі. Мы размаўлялі з ім аб тым, якія шчырыя ў Беларусі вернікі. Пантыфік з вялікай радасцю адгукнуўся на тую актыўнасць, якую праяўляе касцёл у Беларусі, а таксама аб добрых адносінах паміж каталіцкім касцёлам і праваслаўнай царквой у гэтай краіне».

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Умерла солистка группы Cranberries Долорес О’Риордан

В Лондоне умерла солистка ирландской группы Cranberries Долорес О'Риордан. Ей было 46 лет. Причину смерти певицы полиция не сообщает.