Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

16:03 12 верасня 2016
9
Памер шрыфта

Гродна – мой родны горад, у ім я нарадзіўся, вучыўся, працаваў. Але лёс склаўся так, што 30 гадоў таму я з’ехаў у Маскву, і, на жаль, не было магчымасці наведваць “малую радзіму”.

І вось сёлета два тыдні правёў у роднай Беларусі. На некалькі дзён завітаў у Гродна. І раней горад быў прыгожы, а цяпер ён выглядае ну проста цудоўна! Адным словам, многае нагадвае еўрапейскую культуру.

Але найбольш мяне ўразіла тое, што я ўбачыў у лесапарку Пышкі. Быў выхадны, і многія гараджане, як і я, адпачывалі. На пляцоўцы, акружанай меднаствольнымі соснамі, ліха вытанцоўвалі – хто б вы думалі? – мае равеснікі, мужчыны і жанчыны пенсіённага ўзросту. Многім, мабыць, ужо за семдзесят, а некаторым – можа, і за восемдзясят. Здавалася б, у такія гады не да скокаў, але я стаяў, як заварожаны, калі з першымі музычнымі акордамі ў круг выходзілі адна пара за другой. Праз хвілін пятнаццаць не вытрымаў і я, ногі самі пачалі адтанчваць польку.

Пазнаёміўся з некаторымі землякамі. Хто з іх былы інжынер, хто – будаўнік, хто – навуковец… Усе на заслужаным адпачынку. Вольнага часу хапае. А ў выхадныя, святочныя дні збіраюцца ў парку, каб разам патанчыць, пагаварыць, абмяняцца інфармацыяй.

Развітваючыся з новымі знаёмымі, я падумаў: здорава, што ў маім родным Гродне ёсць месца, дзе людзі сталага веку могуць сустрэцца і весела правесці час. Для іх тыя танцы – вялікая радасць.

Некалькі дзён таму я вярнуўся ў Маскву. Знаходзячыся пад эмацыйнымі ўражаннямі ад сустрэч з землякамі, вырашыў напісаць гэты ліст. Беларускую мову не забыў, але вы, журналісты “Народнай Волі”, магчыма, заўважыце нейкія памылкі – калі ласка, выпраўце і надрукуйце мой ліст.

Антон КАНАНУЧАНКА.

Масква.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Сайт «Белорусский партизан» возобновил работу в домене .by

Сайт "Белорусский партизан", заблокированный Министреством информации 15 декабря, заработал в доменной зоне .by. Об этом сообщает само издание, которое теперь доступно по адресу belaruspartisan.by.

Столетию Первого Всебелорусского съезда посвящается…

Обычно в конце форумов их участники делают общую фотографию для истории. Однако на Всебелорусском съезде итогового снимка не получилось из-за особых обстоятельств — разгона большевиками народного собр

«В очереди стояли за всем. Жили прекрасно». Почему советское бессмертно

Это у нас семейное — ученые исследовали путь памяти о советском через общение трех поколений – дети (16–25 лет), родители (42–55) и прародители (65–76).