Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 11 мая 2017
52
Памер шрыфта

Менавіта з такой ініцыятывай выступілі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і накіравалі адпаведныя прапановы па змяненні заканадаўства ў Савет міністраў.

– Мы неаднаразова падкрэслівалі, што выключэнне гэтых трох перыядаў са страхавога стажу, які дае права на прызначэнне працоўнай пенсіі, не зусім апраўдана, – заявіла журналістам старшыня пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Тамара Красоўская. – Калі мінімальная планка складала 5–10 гадоў, дадзеная праблема не стаяла так востра. Аднак сёння беларусам патрабуецца адпрацаваць з выплатай страхавых узносаў 16 гадоў, а да 2025 года паказчык і зусім дасягне 20 гадоў. Пагадзіцеся, перыяд салідны.

– Выключаючы са страхавога стажу дэкрэтны адпачынак, па сутнасці, мы заганяем жанчыну ў сітуацыю, калі яна ў лепшым выпадку народзіць адно дзіця, – гэта меркаванне старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Ігара Марзалюка.Пра якую дэмаграфічную бяспеку можна ў такім выпадку казаць? Не залічваючы службу ў войску, падштурхоўваем маладых людзей да ўхілення ад выканання свяшчэннага абавязку перад Радзімай. Наносім страты іміджу Узброеных сіл, а значыць, і абараназдольнасці краіны.

Як вядома, яшчэ нядаўна ў Беларусі дастаткова было 5 гадоў плаціць унёскі у Фонд сацыяльнай абароны, каб атрымаць у будучыні працоўную пенсію, але затым на працягу года ўказамі А.Лукашэнкі (у снежні 2014-га і ў снежні 2015-га) страхавы стаж быў сур’ёзна павялічаны. Прычым з яго выключылі службу ў арміі, дэкрэтны адпачынак, вучобу ў ВНУ, каледжы. А вось зараз загаварылі аб тым, што гэтыя перыяды варта ўключыць (чытай: вярнуць). І, між іншым, дэпутаты не адзіныя, хто ўзнімае гэту праблему. Спачатку з такой ініцыятывай выступалі няўрадавыя арганізацыі. Напрыклад, Беларускі Хельсінкскі камітэт, які настойваў на тым, што павелічэнне страхавога стажу ўвогуле адбылося незаконна: змены ў пенсіённае заканадаўства можа ўносіць толькі парламент, а не прэзідэнт сваімі ўказамі. Абуралася грамадскасць. У сакавіку гэтага года Федэрацыя прафсаюзаў прапанавала перагледзець страхавы стаж для жанчын, якія выхоўваюць чацвярых і больш дзяцей, для бацькоў дзяцей-інвалідаў і былых вайскоўцаў, выслуга якіх на момант звальнення са службы складала менш за 20 гадоў. ФПБ свае прапановы накіравала ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. У сваю чаргу, у Мінпрацы неаднаразова заяўлялі, што для некаторых беларусаў страхавы стаж можа быць перагледжаны.

Здаецца, застаўся апошні крок…

 

ДАРЭЧЫ

Пенсія, меншая за бюджэт пражытачнага мінімуму

Сёння ў Беларусі тым, каму не хапае страхавога стажу для атрымання працоўнай пенсіі, прызначаецца сацыяльная. Прычым мужчынам з 65-гадовага ўзросту, жанчынам – з 60-гадовага. Памер сацыяльнай пенсіі вельмі сціплы – 80 працэнтаў ад бюджэту пражытачнага мінімуму. З 1 лютага гэта складае 144 рублі. Паспрабуй пражыві.

Аўтар: Вольга ГРЫНЯВІЦКАЯ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".