Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

12:42 26 снежня 2016
11
Памер шрыфта

Надоечы Зміцер Санько выпусціў у выдавецтве “Тэхналогія” сваю новую кніжку “А як па-беларуску? Прыказкі, прымаўкі, фраземы”. У ёй змешчаны найбольш пашыраныя расійскія выслоўі і іх беларускія адпаведнікі. Там чытач знойдзе беларускія адпаведнікі выслоўяў “язык мой – враг мой”, “видит око, да зуб неймет”, “в ногах правды нет”, “седина в бороду – бес в ребро”, “человек предполагает, а Господь располагает”, “насильно мил не будешь”, “не все коту масленица”, “лучше синица в руках, чем журавль в небе” ды іншых.

Як адзначана ў анатацыі, рыхтуючы гэтае выданне, аўтар меў на мэце паказаць хараство, адметнасць і багацце роднай мовы ў галіне выслоўяў. Яно адрасуецца ўсім, хто імкнецца да чысціні сваёй гаворкі, да вобразнасці і трапнасці ў штодзённым маўленні. Асабліва спатрэбіцца кніга школьнікам, студэнтам і настаўнікам беларускай мовы і літаратуры.

Адначасова з названай кніжкай у выдавецтве пабачылі свет яшчэ два выданні на гэтую тэму: двухбаковая лістоўка, якая таксама называецца “А як па-беларуску?”, і маленькая брашура кішэннага фармату “125 папулярных выслоўяў. Падарожны даведнічак”. Усе яны каляровыя, надрукаваны на якаснай паперы, прадаюцца па невысокім кошце.

Пытайцеся ў крамах кнігагандлёвага таварыства “Белкніга”.

Аўтар: Ігар КРАЎЦЭВІЧ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Цэнтр Жыткавічаў рыхтуюць да абласных «Дажынак», а жыхары ўскраін скардзяцца на бездарожжа

У Жыткавічах (Гомельская вобласць) рыхтуюцца да абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі", які плануецца ў пачатку снежня. Тым часам жыхары горада скардзяцца ўладам на бездарожжа.

Экс-начальник МРЭО ГАИ Пинска приговорен к 4 годам колонии за взятки и превышение полномочий

Суд Пинского района и Пинска сегодня вынес приговор в отношении трех обвиняемых по уголовному делу о взятках в МРЭО ГАИ города.

Мінгарсуд пакінуў у сіле прысуд Някляеву

Мінгарсуд 22 лістапада адмовіў Уладзіміру Някляеву ў задавальненні скаргі на рашэнне суда Ленінскага раёна Мінска аб 10-сутачным арышце за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным "Маршы абураных беларусаў