Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

16:26 22 снежня 2016
8
Памер шрыфта

Спісалі грошы з рахунку мабільнага тэлефона

З рахунку майго мабільнага тэлефона спісалі грошы за нейкія дадатковыя паслугі, якія я самастойна не заказваў. Ці можна запатрабаваць ад мабільнага аператара вярнуць гэтыя грошы на рахунак?

Віктар КІШКУРНА, г.Ліда.

– Можаце. Заяўляйце пісьмовае патрабаванне аб вяртанні грошай.

Дрэнна працуе замок у дзвярах

Летам паставілі ўваходныя дзверы ў кватэры, у кампаніі запэўнілі, што замок хаця і расійскі, але дастаткова надзейны. Прайшло некалькі месяцаў, і ключ ужо трэба паварочваць з пэўным намаганнем. Гэта, безумоўна, дробязь (замок жа працуе), але ці можна звярнуцца ў фірму, каб ліквідавалі недахоп альбо памянялі замок?

Сяргей АНДРОНАЎ, г.Слуцк.

– Так. На працягу гарантыйнага тэрміну замок вам павінны замяніць.

Не падабаецца фірма, якая ўстанавіла дамафон

Ці могуць жыхары шматпавярховага дома скасаваць дамову аб гарантыйным абслугоўванні з кампаніяй, якая ўстанавіла дамафон, і заключыць дамову з іншай фірмай альбо не заключаць ні з кім?

Аляксандр САДОЎСКІ, Мінск.

– Так, гэтае права належыць спажыўцам.

Не тая сума…

Мы заказвалі двух’ярусны ложак для дзяцей у інтэрнэт-магазіне. Пры заказе пацікавіліся, колькі будзе каштаваць дастаўка. Менеджар назвала адну суму, а на самай справе  яна аказалася іншай. Хто мае рацыю ў гэтай сітуацыі?

Віталь ВЯЛІЧКА, Гомель.

– Правільна будзе лічыць суму па першай дамоўленасці.

Не падышла матэрыя

Набыла мужу кашулю, але не падышоў матэрыял. Думала, што ён проста памяты, а аказалася, што гэта такая фактура тканіны. Ці можна вярнуць тавар у магазін?

Святлана ПІГУЛЕЎСКАЯ, г.Заслаўе.

– Можна вярнуць на працягу 14 дзён з моманту пакупкі.

Закрыўся магазін. Куды вярнуць тавар?

Як можна вярнуць грошы за няякасны мабільны тэлефон, калі магазін, у якім яго набывала, закрыўся?

Святлана БУДАНАВА, г.Лунінец.

– Заяўляйце патрабаванні з прэтэнзіяй да адміністрацыі магазіна аб вяртанні грошай у добраахвотным парадку. Калі адмовяцца, то вырашайце канфліктную сітуацыю праз суд.

Падрыхтаваў Алесь СВЯТЛАНІЧ

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Цэнтр Жыткавічаў рыхтуюць да абласных «Дажынак», а жыхары ўскраін скардзяцца на бездарожжа

У Жыткавічах (Гомельская вобласць) рыхтуюцца да абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі", які плануецца ў пачатку снежня. Тым часам жыхары горада скардзяцца ўладам на бездарожжа.

Экс-начальник МРЭО ГАИ Пинска приговорен к 4 годам колонии за взятки и превышение полномочий

Суд Пинского района и Пинска сегодня вынес приговор в отношении трех обвиняемых по уголовному делу о взятках в МРЭО ГАИ города.

Мінгарсуд пакінуў у сіле прысуд Някляеву

Мінгарсуд 22 лістапада адмовіў Уладзіміру Някляеву ў задавальненні скаргі на рашэнне суда Ленінскага раёна Мінска аб 10-сутачным арышце за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным "Маршы абураных беларусаў