Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

На пытанні чытачоў адказвае старшыня Пухавіцкай раённай арганізацыі ГА "Беларускае таварыства абароны правоў спажыўцоў" Васіль ВАЛАСЮК 
12:21 26 снежня 2016
10
Памер шрыфта

На дамашні тэлефон тэлефануюць маркетолагі

Перыядычна мне тэлефануюць на дамашні тэлефон супрацоўнікі нейкіх фірм і прапануюць купіць у іх то фільтр вады, то посуд… Але я нікому не давала свой нумар тэлефона і не жадаю, каб мне званілі невядомыя людзі. Куды можна паскардзіцца на гэтыя фірмы?

Валянціна БОХАН, Мінск.

– Гэта на самай справе хітрыкі сеткавых маркетолагаў, якія знаходзяць па даведніку тэлефоны грамадзян і прапануюць людзям, як правіла, альбо не вельмі якасны, альбо вельмі дарагі тавар. Лепш, безумоўна, нічога ў іх не купляць, а прэтэнзіі можаце прад’явіць толькі фірме, чые прадстаўнікі вас турбуюць.

Не змагу выплаціць крэдыт за тавар

Набыла ў крэдыт пральную машыну, але пазней зразумела, што зрабіла вялікую памылку, бо выплаціць крэдыт не змагу. Ці можна вярнуць пакупку ў магазін?

Алеся СУДЗІЛОВІЧ, Гродна.

– Можна вярнуць, але толькі пасля выплаты крэдыту.

Падушка мае непрыемны пах

Ці можна здаць назад у магазін пуховую падушку? Яна не падыходзіць па памеры і мае непрыемны пах.

Марына ПІНЧУК, Вілейскі раён.

– Можна.

 

Купіла нязручныя боты

Набыла боты, абула іх усяго адзін раз. Калодка аказалася нязручнай, на нагах з’явіліся мазалі… Ці можна вярнуць тавар у магазін?

Алена ГРАБОЎСКАЯ, Мінск.

– Можна на працягу 14 дзён.

Падрыхтаваў Алесь СВЯТЛАНІЧ.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Макей: Базавае пагадненне аб партнёрстве ў Беларусі з ЕС будзе рана ці позна

Базавае пагадненне аб партнёрстве паміж Беларуссю і Еўрасаюзам будзе рана ці позна, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 24 лістапада журналістам у Бруселі перад пачаткам саміту Усхо

«Это маленький прорыв». В состав Брестской областной избирательной комиссии вошел представитель оппозиции

В облизбирком по выборам депутатов в местные Советы депутатов 28 созыва избрана Мария Волкова, член Белорусской партии левых «Справедиливый мир».

У Мінску прэзентавалі “Тэорыі літаратуры” у беларускім перакладзе

23 лістапада ў Мінску адбылася прэзентацыя беларускага перакладу кнігі польскіх літаратуразнаўцаў Анны Бужыньскай і Міхала Паўла Маркоўскага “Тэорыі літаратуры ХХ ст.”.