Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 2 студзеня 2017
6
Памер шрыфта

На пытанні чытачоў адказвае старшыня Пухавіцкай раённай арганізацыі ГА “Беларускае таварыства абароны спажыўцоў” Васіль ВАЛАСЮК.

Мабільны тэлефон сам выключаецца

Набыў мабільны тэлефон, але праз некалькі тыдняў апарат пачаў сам па сабе выключацца. Што мне рабіць у гэтай сітуацыі?

Віталь БУДАЙ, Вілейскі раён.

– Вы маеце права звярнуцца ў сэрвісную майстэрню для ліквідацыі недахопаў. Можна таксама адмовіцца ад рамонту і запатрабаваць замены апарата ў прадаўца.

Адлік гарантыйнага тэрміну

З якога моманту пачынае адлічвацца гарантыйны тэрмін на сезонны тавар? Напрыклад, на зімовыя боты…

Алена КАЛІНІНА, Брэст.

– Гарантыйны тэрмін на сезонны абутак адлічваецца згодна з каляндарным графікам.

Прадаўцы не хочуць адрэзаць кілбасы

Папрасіў у магазіне адрэзаць мне чвэрць колца кілбасы “Кракаўская”, але прадавец адмовілася гэта зрабіць: маўляў, каму яна потым астатні кавалак прадасць? Прапанавала купіць альбо палову колца кілбасы, альбо цэлае, а мне столькі не трэба. Чыя праўда?

Валянцін, Мінск.

– Праўда на вашым баку. Што тычыцца мясных і кілбасных вырабаў, то пакупнік можа папрасіць, каб яму ўзважылі столькі, колькі ён захоча. Таму, калі вам у наступны раз адмовяць, запрасіце адміністратара і патрабуйце Кнігу скаргаў і прапаноў. Ваша праблема адразу вырашыцца.

Абяцалі адно, на справе – іншае

Купіла ў інтэрнэт-магазіне дарагую куртку, якая на сайце прадаўца пазначана як “вельмі якасны тавар, які не намакае”. А на самай справе ўсё атрымалася наадварот. Куртка прапускае вільгаць, змяняе форму і колер. З таго моманту, як атрымала яе па пошце, прайшло 2 месяцы…

Святлана КАЗЕКА, г.Добруш.

– Вы маеце права вярнуць тавар у магазін. Паштовыя выдаткі па вяртанні тавару павінны вам таксама кампенсаваць.

Прадалі гідраўзмацняльнік з недахопам

Мы набылі ў аўтамагазіне на заказ гідраўзмацняльнік. Калі ставілі яго ў машыну, спецыялісты аўтасэрвісу сказалі, што ён мае недахопы. Машына вельмі моцна гула. Калі вернем гідраўзмацняльнік у салон, ці аддадуць нам грошы?

Аляксандр ЗАЛЕСКІ, Мінск.

– Можаце зрабіць заключэнне спецыяліста і замяніць тавар. Альбо запатрабаваць, каб вярнулі грошы.

Пастрыглі не так, як хацела

Схадзіла ў цырульню, паказала фота стрыжкі, якую хацела б, каб мне зрабілі. Але пастрыглі мяне зусім не так, як прасіла. Дома ўбачыла, што пастрыглі дрэнна і выправіць гэта практычна немагчыма – стрыжка вельмі кароткая. Ці можна падаць у суд на цырульню? Ёсць фотаздымкі да стрыжкі і пасля…

Ілона КОРСАК, г.Маладзечна.

– Заявіце патрабаванні з прэтэнзіяй і паспрабуйце вырашыць праблему з вяртаннем грошай з улікам маральнага ўрону мірным шляхам. Думаю, кіраўніцтва цырульні пагодзіцца. Але, калі не пойдуць на гэта, звяртайцеся ў суд.

Вулічны гандаль “з зямлі”

На прыпынку метро прадаўцы, якія больш падобны на бамжоў, пастаянна гандлююць са скрыняў, якія стаяць на зямлі, нейкімі расійскімі сырамі, згушчаным малаком, вэнджанай рыбай… Гэта законна?

Ірына, Мінск.

– Такі гандаль забаронены. І не варта купляць такія тавары – гэта небяспечна для вашага здароўя.

Падрыхтаваў Алесь СВЯТЛАНІЧ.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Актывісты моладзі БНФ атрымалі штрафы ў 20 і 25 базавых (+пастанова суда)

Заяўнікі акцыі 25 жніўня былі абвінавачаны ў тым, што не падалі пісьмовую адмову ад правядзення масавага мерапрыемства, пасля таго як Мінгарвыканкам забараніў шэсце, прымеркаванае да дня абвяшчэння су

МВД России назвало срок возможной установки постов на границе с Беларусью

Как сообщает РБК, посты на границе Беларуси и России могут появиться на автострадах и железной дороге уже весной 2018 года.

“Дзе грошы на капітальны рамонт нашых дамоў?”

Адказ на гэтае пытанне спрабуе адшукаць намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы Мікалай Казлоў.