Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

На пытанні чытачоў “Народнай Волі” адказвае старшыня Пухавіцкай раённай арганізацыі ГА “Беларускае таварыства абароны спажыўцоў” Васіль ВАЛАСЮК.
1:59 10 лiпеня 2015
7
Памер шрыфта

Купіла кнігу, 

а яна не спатрэбілася

Купіла ўнуку кнігу для школы, а ён кажа, што такая не спатрэбіцца. Ці можна яе здаць у магазін?

Марыя ВАЛАЧКОВІЧ, 

Гродна.

– Безумоўна, на працягу 14 дзён.

Прывезлі падрапаную мэблю

Мне прывезлі мэблю, я распісалася, што не маю прэтэнзій. А пасля заўважыла драпіны на дзверках. Што рабіць мне ў такой сітуацыі?

Алеся БАГАТКА, 

г.Лунінец.

– Вы можаце заявіць прэтэнзію па якасці.

Няма інструкцыі
на рускай мове

Прывезлі тавар з інтэрнэт-магазіна – няма інструкцыі ні на беларускай мове, ні на рускай. Паспрабаваў атрымаць яе на фірме – ніякіх вынікаў. Як мне лепш зрабіць?

Валянцін ПАЛЕВІН,

 Мінск.

– Інструкцыя павінна мець інфармацыю для спажыўца на рускай (беларускай) мове. Зараз вы можаце заявіць пісьмовую прэтэнзію з патрабаваннем прадаставіць вам неабходную інструкцыю. Калі на фірме адмовяцца гэта рабіць, маеце ўсе падставы на скасаванне дамовы на куплю тавару.

Гадзіннік
не спадабаўся жонцы

Набыў для жонкі дарагі фірмовы гадзіннік, але ён не падышоў ёй. І форма не спадабалася, і бранзалет аказаўся нязручным. Ці можна здаць гадзіннік назад, калі ён абсалютна новы?

Віталь, 

Мінск.

– Пры наяўнасці чэка (сведак) гадзіннік можна замяніць ці вярнуць грошы.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Столетию Первого Всебелорусского съезда посвящается…

Обычно в конце форумов их участники делают общую фотографию для истории. Однако на Всебелорусском съезде итогового снимка не получилось из-за особых обстоятельств — разгона большевиками народного собр

«В очереди стояли за всем. Жили прекрасно». Почему советское бессмертно

Это у нас семейное — ученые исследовали путь памяти о советском через общение трех поколений – дети (16–25 лет), родители (42–55) и прародители (65–76).

Как выглядит поездка на новом поезде из Минска в Варшаву

Журналистка «Белсата» Марина Вашкевич стала одной из первых пассажирок нового железнодорожного маршрута, который соединяет белорусскую и польскую столицы.