Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

На пытанні чытачоў адказвае старшыня Пухавіцкай раённай арганізацыі ГА “Беларускае таварыства абароны правоў спажыўцоў” Васіль ВАЛАСЮК.
15:46 16 верасня 2016
11
Памер шрыфта

Зламалася відэакамера

Набылі ў магазіне дарагую відэакамеру ў крэдыт, а праз тыдзень яна зламалася. У магазіне сказалі, што гарантыйны рамонт немагчымы. Што нам зараз рабіць, як вярнуць свае грошы?

Сям’я ЗАХАРЭВІЧ, Мінск.

– Спажывец у такім выпадку павінен правесці экспертнае заключэнне тавару і прадаставіць яго ў магазін, каб затым вярнуць грошы альбо замяніць тавар.

Пакуль рамантуюць мэблю…

Ці абавязаны прадавец на перыяд рамонту мэблі прадаставіць мне ў карыстанне іншую мэблю?

Віктар ВЯЛІЧКА, Брэст.

– Не абавязаны. Але ведайце, што вашу мэблю павінны адрамантаваць на працягу 14 дзён.

Футболкі не падышлі

Купіла ў магазіне футболкі для мужа і сына. Дома аказалася, што яны не падыходзяць ні аднаму, ні другому. Што рабіць?

Святлана ХУРС, Гомель.

– Тавар, які не падышоў спажыўцу па памеры ці фасоне, можна абмяняць (альбо вярнуць грошы) на працягу 14 дзён.

Тавары па купонах са зніжкамі

Нярэдка атрымліваю ў інтэрнэце на спецыяльных сайтах купоны на зніжкі. Ці распаўсюджваецца Закон аб абароне правоў спажыўцоў на паслугі са зніжкамі?

Аліна ГАЛЬКЕВІЧ, Мінск.

– Безумоўна. За няякасны тавар, які набываецца па купонах са зніжкамі, таксама можна вярнуць грошы альбо абмяняць яго.

Пасля перападу напружання зламалася тэхніка

Выйшла са строю бытавая тэхніка, таму што адбыўся перапад напружання ў электрасетцы. Як і куды накіраваць прэтэнзію?

Аляксей ЗАЛЕСКІ, г.Жлобін.

– Найперш вам трэба выклікаць майстра дадому, каб той даў афіцыйнае заключэнне, чаму зламалася тэхніка. І ўжо затым можаце накіраваць прэтэнзію на адрас адпаведных служб энергетыкаў.

Хачу адмовіцца ад заказу

Заказаў мэблю, заплаціў перадаплату ў памеры паловы яе агульнага кошту. Ці магу я зараз адмовіцца ад заказу?

Сяргей СТРАЛКОЎСКІ, г.Жодзіна.

– Можаце. Натуральна, з вяртаннем перадаплаты.

Ці можна заявіць прэтэнзію па тэлефоне?

Амаль месяц таму набыў канапу, а яна ўжо і зламалася. Ці павінен я ехаць з прэтэнзіяй у магазін альбо яе можна заявіць па тэлефоне?

Анатоль ЛЫКАЎ, г.Барысаў.

– Заяўляць прэтэнзіі па якасці тавару можна і па тэлефоне, аднак мая вам парада: лепш даслаць прэтэнзію па пошце з паведамленнем. Гэта больш эфектыўна.

Не падышоў танометр

Купіла ў аптэцы аўтаматычны танометр. Вярнулася дадому і высветліла, што амаль такі ж танометр набыла і дачка. Ці можна вярнуць мне грошы за тавар?

Наталля ШЭВЕЛЁВА, г.Маладзечна.

– Вярнуць можна, але толькі калі будзе адпаведнае заключэнне спецыялістаў, што ў тавару ёсць вытворчы недахоп.

Вярнуць у аптэку таблеткі

У аптэцы купіла таблеткі, але аказалася, што мне не патрэбна так шмат. Хацела вярнуць некалькі пласцінак і грошы назад, але прадавец адмовіла мне. На чыім баку тут праўда?

Святлана ГРЫЦКЕВІЧ, Уздзенскі раён.

– Лекі нельга вярнуць ці абмяняць, таму праўда на баку супрацоўніка аптэкі.

Рыба ператварылася ў кашу

Набыла замарожаную рыбу. Ва ўпакоўцы яна быццам бы добра выглядала. Але калі я яе размарозіла, то тая рыба ператварылася ў натуральную кашу. Што мне зараз рабіць?

Марыя ПАНЧАНКА, г.Ліда.

– Вярніце тавар у магазін, вам аддадуць назад грошы.

Падрыхтаваў Алесь СВЯТЛАНІЧ.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

В центре Нью-Йорка произошел взрыв

Полиция Нью-Йорка проверяет информацию о взрыве на Манхэттене недалеко от Таймс-сквер.

Беременную могут лишить пособия за плановое УЗИ не в государственном, а в частном медцентре

Беременную минчанку могут лишить пособия для женщин, ставших на учет до 12-й недели беременности, из-за того, что она сделала УЗИ в частном медцентре. Как такое возможно?

Не отдала пенсию: в Щучинском районе сын убил мать

Мужчина, находясь в состоянии алкогольного опьянения, избил мать, а скорую вызывать не стал. Женщина скончалась.