Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 29 мая 2017
4
Памер шрыфта

На пытанні чытачоў адказвае старшыня Пухавіцкай раённай арганізацыі ГА “Беларускае таварыства абароны правоў спажыўцоў” Васіль ВАЛАСЮК.

Ці можна вярнуць аўтаматычную зубную шчотку?

Набыў у магазіне аўтаматычную зубную шчотку. Дома высветлілася, што яна не працуе. Ці можна такі тавар вярнуць назад?

Віктар КЛІМОВІЧ, г.Столін.

– Зубная шчотка – гэта тавар, які вярнуць нельга. Таму будзьце ўважлівыя пры выбары і добра правярайце тавар.

У тэлефоне пашкодзілі шкло

Купіў мабільны тэлефон і ахоўнае шкло да яго. Праз шэсць дзён зламаўся дынамік, аддаў апарат у сэрвісны цэнтр. Пры рамонце шкло пашкодзілі. Ці магу я запатрабаваць новае шкло?

Мікалай КАЛЕСНІК, г.Слуцк.

– Так, маеце на гэта поўнае права.

Дома заўважылі драпіны на стале

Набылі стол са шкляной паверхняй. Пры пакупцы аглядалі паверхню, прэтэнзій у нас не было. Але дома, пры іншым асвятленні, заўважылі драпіны. Ці можна вярнуць тавар у магазін і атрымаць свае грошы?

Сяргей АНДРОНАЎ, г.Маладзечна.

– Можна. Хутчэй за ўсё, гэта вытворчы недахоп.

Няма цэтліка на тавары

Ці з’яўляецца цэтлік на тавары неабходнай умовай гандлю інтэрнэт-магазіна? Мне, напрыклад, прыйшоў тавар без цэтліка. Як у такім выпадку ўпэўніцца, што ён не быў ва ўжыванні?

Васіль СЦЕПАНОВІЧ, Шклоўскі раён.

– Цэтлік павінен быць абавязкова, бо на ім, акрамя ўсяго іншага, знаходзіцца неабходная для спажыўца інфармацыя пра тавар. Але, магчыма, ён дзесьці згубіўся, калі тавар вам адпраўлялі.

Шторы маюць непрыемны пах

Купілі шторы, але пасля таго, як іх павесілі, у кватэры з’явіўся непрыемны пах. Ён не знік нават пасля таго, як шторы аддалі ў хімчыстку. Што неабходна зрабіць у такой сітуацыі?

Алена ЗАКРЭЎСКАЯ, Магілёў.

– Зрабіце экспертызу тавару і прад’явіце прадаўцу прэтэнзію з патрабаваннем вярнуць грошы.

Вярнуць вясельную сукенку 

Скажыце, ці можна вярнуць у салон вясельную сукенку, калі не прайшло 14 дзён з моманту пакупкі? Чэк захаваўся.

Валянціна СТАДУБ, г.Беразіно.

– Так.

Перадумала купляць сродак для пахудзення

Заказала ў інтэрнэт-магазіне сродак для пахудзення. У рэкламе абяцалі, што эфект будзе ўжо праз 10 дзён. Зараз мне прыйшло паведамленне, што тавар ужо прыйшоў на пошту, дзе за яго і патрэбна заплаціць. Але за гэты час знаёмыя мяне адгаварылі, ды я і сама перадумала купляць гэты сродак. Ці можна адмовіцца ад аплаты?

Святлана, г.Ліда.

– Можаце адправіць тавар назад накладной платай.

Купіў камп’ютар з дэфектам

Набыў камп’ютар, яго даставіў мне кур’ер. Праверылі яго работу, усё было добра. Пазней пачаў правяраць клавіятуру, і аказалася, што адна кнопка адвалілася. Патэлефанаваў кур’еру, ён сказаў, што гэта ўжо не яго праблема, вяртаць грошы ён не будзе. Як паступіць у такой сітуацыі?

Валянцін ПІГУЛЕЎСКІ, Віцебск.

– На адрас магазіна заявіце пісьмовую прэтэнзію на замену тавару альбо вяртанне грошай. Таксама можаце звярнуцца ў сэрвісны цэнтр, каб там ліквідавалі недахоп.

Зрабіць экспертызу пельменяў

Даўно не купляў пельмені, але вырашыў успомніць студэнцкія гады. Калі зварыў і паспрабаваў пельмені, то быў вельмі здзіўлены. Мне здаецца, што мяса там зусім няма, а замест гэтага туды “напіхалі” нешта невядомае. Ці магу я правесці незалежную экспертызу гэтага “далікатэсу”?

Андрэй ВІТУШКА, г.Вілейка.

– У Мінску гэта можна зрабіць у Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Вярнуць пратэрмінаваны тавар

Купіла напітак, дома высветлілася, што тэрмін ужывання ўжо прайшоў. Чэк у магазіне адразу ж выкінулі. Кажуць, што тавар можна вярнуць і без чэка, калі ёсць сведкі пакупкі, але ў маім выпадку іх не было. Што рабіць?

Маргарыта БОГУШ, Мінск.

– У любым выпадку вам трэба звярнуцца ў магазін. Па-першае, думаю, адміністрацыя магазіна пазнае свой тавар. Па-другое, калі ваш тавар пратэрмінаваны, то і астатняя партыя на паліцах, магчыма, такая ж. Таму вам павінны вярнуць грошы.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

18 лістапада 2017

Подросток, пропавший в Молодечно, погиб

ПСО "Ангел Северо-Запад" и УВД по Минской области сообщают о гибели 15-летнего подростка, ушедшего из дома 16 ноября в неизвестном направлении.
18 лістапада 2017

«Слабые вузы можно присоединить к более сильным. Но чтобы из этого не получилось укрупнение колхозов»

Эксперты прокомментировали слухи о возможном сокращении количества вузов в Беларуси в два раза и высказались о том, нужно ли нам столько студентов.
18 лістапада 2017

Как прошел визит главы МИД ФРГ в Минск

Глава МИД ФРГ Зигмар Габриэль принял участие в XV Минском форуме, встретился с президентом Лукашенко и своим коллегой Макеем. Обе стороны демонстрировали полное взаимопонимание.