Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 12 чэрвеня 2017
2
Памер шрыфта

На пытанні чытачоў адказвае старшыня Пухавіцкай раённай арганізацыі ГА «Беларускае таварыства абароны правоў спажыўцоў» Васіль ВАЛАСЮК.

Трашчыць дынамік у тэлефоне

Набыў мабільны тэлефон у крэдыт, але пры пакупцы не праверыў гук у дынаміку. Праз некалькі дзён высветлілася: калі павялічваеш сілу гуку, то пачынае трашчаць дынамік. Ці можна апарат замяніць на новы без рамонту ў сэрвісе?

Пётр КІШКУРНА, Вілейскі раён.

– Можна. У такіх выпадках спажывец піша заяву аб адмове ад рамонту з патрабаваннем замяніць тавар.

Экспертыза тавару

Ці магу я прысутнічаць падчас экспертызы тавару?

Андрэй СІЛКОЎ, г.Рэчыца.

– На судовай экспертызе можаце, а на дасудовай – не.

Не падабаецца чайнік

Ці можна вярнуць у магазін чайнік належнай якасці? Ніякіх дэфектаў у тавары няма, але калі прынесла яго дадому, то стала зразумела, што ён не падыходзіць да інтэр’ера маёй кухні.

Святлана ХУРС, г.Лагойск.

– Можаце на працягу 14 дзён.

У шафе трэснула шкло

Набылі шафу са шклом, і  ўжо праз два тыдні шкло трэснула. На мой погляд, з-за таго, што рэйка, якая ўтрымлівала шкло, перакасілася. Што мне зараз рабіць?

Аляксей ЖУРАЎЛЁЎ, Віцебск.

– Трэба праводзіць экспертызу. Толькі эксперт можа высветліць, чаму трэснула шкло.

 

Дрэнна паказвае тэлевізар

Паўгода таму купіў тэлевізар. Зараз ён стаў дрэнна паказваць. У магазіне мне прапанавалі зрабіць гарантыйны рамонт. Тэлевізар пакуль знаходзіцца дома. Ці можна пры звароце ў магазін адмовіцца ад рамонту і запатрабаваць грошы?

Віктар ЛАПІЦКІ, г.Лоеў.

– Так.

 

Абавязкі прадаўца

Ці абавязаны прадавец адкрываць тавар пры пакупніку? У магазіне мне прапаноўвалі купіць тавар ва ўпакоўцы, якая ўжо была адкрыта. Я не пагадзілася. А можа, гэтым таварам у адкрытай упакоўцы ўжо карысталіся?..

Валянціна ХАРЫТОН, Мінск.

– Калі прадавец прымае тавар, то ён адкрывае ўпакоўку і правярае яго. Таму ўпакоўкі з таварам у магазіне адкрытыя.

Вярнуць лічыльнік вады

Ці можна здаць якасны лічыльнік вады на гарантыі, калі ён мне не падыходзіць? Ці лічыльнікі адносяцца да групы тавараў, якія, калі яны належнай якасці, вярнуць нельга?

Аляксандр ПАЛУЯН, г.Столін.

– На працягу двух тыдняў можна вярнуць тавар.

Ванна з дэфектам

Месяц таму купіў ванну. Праз два тыдні пасля ўстаноўкі пачала з’яўляцца ржа пад эмаллю, і з’явіліся невялікія расколіны. Ці змагу я абмяняць тавар і патрабаваць кампенсаваць выдаткі за ўстаноўку ванны?

Алег ВАРАЎКА, Мінск.

– Так.

Мяса аказалася з вадой

Набыла мяса на рынку. Дома пачала яго смажыць – амаль уся патэльня напоўнілася вадой. І нейкі не вельмі прыемны пах з’явіўся. Што ў такіх выпадках рабіць?

Анжэла ЛЕПІНА, г.Маладзечна.

– Звярніцеся да прадаўца альбо ў санстанцыю.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Ёсць выява забойцы Паўла Шарамета. Але ўкраінскія ўлады яе хаваюць

Украінская паліцыя мае відэа, на якім бачны два верагодныя забойцы журналіста Паўла Шарамета. Пры гэтым выява твару жанчыны, якая падклала выбухоўку пад аўтамабіль, вельмі дакладная. Але ўкраінская па

На замглавреда «Эха Москвы» Татьяну Фельгенгауэр напали с ножом

Неизвестный проник в редакцию радиостанции "Эхо Москвы" и ранил ножом заместителя главного редактора радиостанции Татьяну Фельгенгауэр. Эту информацию агентству Интерфакс подтвердил главный редактор "

Міністр эканомікі: Ёсць сферы, дзе заробку ў 1000 рублёў давядзецца пачакаць

Нягледзячы на планы ўладаў да канца 2017 года падняць сярэдні заробак у Беларусі да 1000 рублёў, яго ўбачаць не ўсе і не адразу. Гэты факт у эфіры тэлеканала АНТ канстатаваў міністр эканомікі Уладзімі