Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 27 чэрвеня 2017
6
Памер шрыфта

На пытанні чытачоў адказвае старшыня Пухавіцкай раённай арганізацыі ГАБеларускае таварыства абароны спажыўцоўВасіль ВАЛАСЮК.

Разбілі экран планшэта

Набыў сыну планшэт, а той па неасцярожнасці кінуў яго на падлогу. Трэснуў экран. Гарантыйны тэрмін яшчэ захоўваецца, але ці маю я права разлічваць на гарантыйны рамонт?

Пётр ХМЯЛЬНІЦКІ, Мінск.

– Не можаце, бо ў планшэце механічны дэфект. Экран вы сапсавалі па сваёй віне.

Зламаўся фен

Купіла фен, але праз два тыдні ён зламаўся. Здала ў магазін па гарантыі. У які тэрмін мне павінны адрамантаваць яго альбо вярнуць грошы?

Алена ГУЛЯЕВА, г.Баранавічы.

– На працягу 14 дзён.

Зафарбавалася канапа

Я набыла канапу белага колеру. Пасцяліла каляровую бялізну, а раніцай убачыла, што канапа зафарбавалася. Ці магу я патрабаваць ад вытворцы замяніць абшыўку канапы? І ці абавязаны былі мяне папярэдзіць у магазіне, што канапа можа зафарбавацца?

Зінаіда САДОЎСКАЯ, Брэст.

– Безумоўна, у гэтай сітуацыі вы можаце замяніць альбо абшыўку канапы, альбо ўсю канапу.

Разваліліся туфлі

Купіў мужчынскія туфлі з гарантыйным тэрмінам 30 дзён. Прайшло 40 дзён, і мае туфлі разваліліся. Ці магу я вярнуць за іх грошы?

Валянцін КАПУЦКІ, г.Чэрвень.

– Можаце, калі дэфекты абутку звязаны з яго падэшвай.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Беларускі праваабарончы форум заклікаў ўлады спыніць ціск на адвакатуру і незалежныя прафсаюзы

У Рэзалюцыі па выніках форуму праваабаронцы заклікалі беларускія ўлады  спыніць ціск на незалежныя прафсаюзы і на адвакатуру.