Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

14:05 24 студзеня 2017
8
Памер шрыфта

На пытанні чытачоў адказвае старшыня Пухавіцкай раённай арганізацыі ГА “Беларускае таварыства абароны правоў спажыўцоў” Васіль ВАЛАСЮК.

Стаў дрэнна працаваць мабільны тэлефон

Набыла мабільны тэлефон, праз некалькі дзён ён пачаў дрэнна працаваць. Звярнулася ў магазін з патрабаваннем аб яго замене. Мне адказалі так: маўляў, я няправільна абыходзілася з тэхнікай, а таму неабходна звяртацца ў гарантыйную майстэрню для атрымання іх заключэння. Ці правільна гэта?

Алеся ВАНКОВІЧ, г.Лепель.

– Так. Экспертную заяву пра няспраўнасць прадастаўляе спажывец, але ўсе выдаткі затым кампенсуе прадавец.

Ці павінны быць відэакамеры ў кавярні?

У адной сталічнай кавярні ў прыбіральні ля рукамыйніка забыла свой тэлефон. Вярнулася прыкладна праз паўгадзіны, але апарата ўжо не знайшла. Прыбіральшчыца сказала, што яго там і не бачыла. Паводле слоў адміністратара, яму тэлефон ніхто не перадаваў, а відэаназіранне ў іх не ўстаноўлена. Ці павінны ў кавярнях і рэстаранах быць відэакамеры?

Святлана КАПУЦКАЯ, г.Жодзіна.

– Відэакамеры павінны быць, але за выключэннем месцаў, якія прызначаны для асабістай гігіены.

Заказаць залу для банкета

Калі мы вырашылі заказаць залу для банкета, дык ці маем права прынесці з сабой віно? Альбо алкагольныя напоі трэба заказваць у рэстаране?

Сям’я УЛАДЫКА, г.Лагойск.

– Усе гэтыя нюансы абмяркоўваюцца з адміністратарам рэстарана пры заключэнні дамовы.

Ні грошай, ні заказу

Зрабіў заказ у інтэрнэт-магазіне, заплаціў грошы. Тэрмін выканання заказу ўжо прайшоў. На тэлефонныя званкі і лісты па электроннай пошце мне таксама ніхто не адказвае. Ні грошай, ні заказу. Што рабіць у такой сітуацыі?

Аляксей ШАНЦАЎ, Магілёў.

– Заявіце патрабаванні з прэтэнзіяй да адміністрацыі інтэрнэт-магазіна. На працягу 7 дзён заказ вам павінны прывезці.

Якую інфармацыю павінен прадастаўляць рыэлтар?

Скажыце, ці абавязаны рыэлтар прадастаўляць поўную інфармацыю пакупніку пра жыллё, якое той збіраецца купляць (пошук жылля ажыццяўляў рыэлтар)? Альбо ён павінен даваць інфармацыю толькі па сваіх паслугах?

Віктар ХАРЫТОН, г.Нясвіж.

– Рыэлтар абавязаны прадаставіць кліенту абсалютна поўную інфармацыю пра жыллё, якое той набывае. І заўсёды памятайце: лепш задаваць пытанні перад пакупкай нерухомасці, чым пазней сутыкацца з праблемамі.

Камп’ютар выключаецца сам

Што рабіць, калі пасля рамонту ў сэрвісным цэнтры камп’ютар выключаецца сам па сабе?

Алег ПІНЧУК, г.Мядзель.

– Па жаданні спажыўца ёсць некалькі шляхоў вырашэння праблемы. Першы – яшчэ раз звярнуцца ў майстэрню з патрабаваннем ліквідаваць недахоп. Таксама можна запатрабаваць ад магазіна замяніць тавар ці вярнуць грошы. 

Знік фатограф

Заказалі фатографа на вяселле, па дамове фотаздымкі павінны былі зрабіць яшчэ месяц таму. Паслуга поўнасцю аплачана, але фатограф не выходзіць на сувязь. Што можна зрабіць у такой сітуацыі?

Алена ХІЛЬКО, Мінск.

– Заявіце да фатографа прэтэнзію.

Заплаціў за 2 гадзіны, гуляў гадзіну

У клубе заплаціў за 2 гадзіны гульні ў боўлінг, але гуляў толькі гадзіну. Папрасіў вярнуць частку грошай, а мне адмовілі. Спаслаліся на аб’яву ў клубе, што плаціць трэба не менш як за 2 гадзіны гульні. Ці законна гэта?

Сяргей ЦІМОШЫК, г.Маладзечна.

– Боўлінг-клуб абавязаны быў вам вярнуць частку грошай.

 

Дэталь не спатрэбілася

Заказаў дэталь у аўтамагазіне, але пазней аказалася, што яна мне не патрэбна. Ці можна запатрабаваць сваю перадаплату?

Аляксей ШУКАНАЎ, Мінск.

– Можна на працягу 14 дзён вярнуць дэталь і забраць свае грошы.

Вокны паставілі з тэхналагічнымі парушэннямі

Заказаў у фірме пластыкавыя вокны. Іх паставілі з парушэннямі тэхналагічнага працэсу. Я заўважыў гэта не адразу, але што зараз рабіць? Заказваць незалежную экспертызу і падаваць на гэтую фірму ў суд?

Васіль АНДРОНЧЫК, Гродна.

– Спачатку напішыце прэтэнзію ў фірму, якая абавязана ліквідаваць усе недахопы. Калі не захоча, тады ўжо праводзьце экспертызу, якая можа стаць падставай для падачы іскавой заявы ў суд.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Амерыка ўжо не такая страшная?

На мінулым тыдні ЗША абвесцілі, што рыхтуюцца зрабіць два радыкальныя крокі. Гэта выклікала ў свеце гучны рэзананс, але не з боку нашае краіны.

Мария ШАРАПОВА: «Удар может решить любую проблему!»

Совсем недавно в московском издательстве «Эксмо» вышла автобиографическая книга известной теннисистки с белорусскими корнями Марии Шараповой «Неудержимая». В качестве эпиграфа к книге пятикратная п

Итальянцы на «Беларусьфильме»

17 октября генеральный директор «Беларусьфильма»  Игорь Поршнев проводил экскурсию по киностудии для итальянского режиссера Джанфранко Кабидду и его товарищей. Прекрасно отремонтированные павильоны, н