Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

12:43 2 мая 2017
10
Памер шрыфта

Аляксандр Горваль, начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва:

– Чалавек павінен сам турбавацца пра паляпшэнне сваіх жыллёвых умоў. Сёння ў Мінску з дзяржпадтрымкай атрымліваюць кватэры тыя, хто стаў у чаргу ў 1989 годзе, амаль 30 гадоў стаіць у гэтай чарзе. Актыўная частка насельніцтва вырашае свае жыллёвыя пытанні праз камерцыйнае будаўніцтва, у рэгіёнах, напрыклад, праз долевае будаўніцтва з абмежаваннем прыбытку забудоўшчыкаў, будуюць з дапамогай лізінгу, сістэмы жыллёва-будаўнічага зберажэння, іпатэкі і гэтак далей… Так, ёсць і эканамічныя прычыны, зніжэнне даходаў насельніцтва. Але спажывецкае стаўленне занадта масавае. Нельга сказаць, што ніхто з тых, хто дзясяткі гадоў жыве ў інтэрнатах, не можа самастойна палепшыць свае жыллёвыя ўмовы.

ДАРЭЧЫ

Умовы дзяржпадтрымкі будуць перагледжаны?

Паводле слоў Аляксандра Горваля, дзяржава будзе год ад года скарачаць аб’ёмы падтрымкі будаўніцтва жылля. Мы набліжаемся да таго, што трэба перагледзець умовы дзяржпадтрымкі і не пакідаць іх на ўсіх, размазваючы тонкім пластом. Трэба сканцэнтравацца на асобных групах насельніцтва шматдзетных сем’ях, дзецях-сіротах, інвалідах і гэтак далей, – лічыць чыноўнік.

Ён таксама зазначыў, што ў сувязі з паляпшэннем дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне расце чарга шматдзетных сем’яў на атрыманне жылля (з 26 тыс. на пачатак 2016 года да 30 тыс. – на пачатак 2017-га).

У той жа час скарацілася чарга грамадзян, што маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. На канец 2016 года ў ёй знаходзілася 694 тыс. грамадзян (сем’яў), што на 24,3 тыс. менш, чым у папярэднім годзе. 

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".