Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

1:38 26 мая 2017
4
Памер шрыфта

У студзені адзначыла 75-годдзе, і мне да пенсіі пачалі выдаваць прыбаўку за ўзрост. Зараз чытаю, што з мая гэтая прыбаўка павялічыцца. Але не магу зразумець, на колькі. Па радыё сказалі, што на 34 рублі 47 капеек, а суседка сцвярджае, што ўсяго на 70 капеек. Я, зразумела, больш давяраю афіцыйнай інфармацыі. Але на ўсялякі выпадак звяртаюся ў любімую газету: патлумачце, хто мае рацыю?

А.К.ШЭІНА,

Мінскі раён.

Напэўна, наш адказ вас не парадуе, але права ваша суседка. Прыбаўка да вашай пенсіі з 1 мая будзе нязначнай.

Патлумачым, чаму.

Справа ў тым, што ў Беларусі некаторыя сацыяльныя выплаты, у тым ліку і даплаты да пенсій асобам ва ўзросце 75 гадоў і вышэй, а таксама памер мінімальнай працоўнай і сацыяльнай пенсіі залежаць ад бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва. Павялічваецца ён – растуць і гэтыя выплаты.

Менавіта з мая БПМ вырас з 180 рублёў 10 капеек да 183 рублёў 82 капеек, значыць, на 2,1 працэнта.

Як налічваюцца надбаўкі да пенсіі людзям сталага ўзросту, якім споўнілася больш за 75 гадоў? Справа ў тым, што яе памер складае 100% мінімальнай пенсіі па ўзросце для пенсіянераў, якім за 80, і 75% мінімальнай пенсіі па ўзросце для пенсіянераў ва ўзросце ад 75 да 80 гадоў. А ўжо памер мінімальнай пенсіі па ўзросце як раз-такі залежыць ад бюджэту пражытачнага мінімуму і складае 25% БПМ. Павялічваецца бюджэт пражытачнага мінімуму, павялічваецца і мінімальная пенсія. І адпаведна – надбаўкі да пенсій для ўзгаданай катэгорыі пенсіянераў. Таму з 1 мая прыбаўка да пенсіі тым, каму за 75, складзе толькі 2,1%.

Каб беларусам, якія атрымліваюць выплаты, прывязаныя да БПМ, было зразумела, наколькі большым стане іх памер, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны нават падрыхтавала адпаведную табліцу. Ёсць там і радок пра непрацуючых пенсіянераў, якія дасягнулі 75 і 80 год, і якім, згодна з указам А,Лукашэнкі ад 16 студзеня 2012 года, усталяваны гэтыя дабаўкі да пенсіі.

Від надбаўкі да пенсіі

Памер да 1 мая ў рублях

Памер з 1 мая ў рублях

Колькі склала павышэнне ў рублях

Непрацуючым пенсіянерам, якія дасягнулі 75 год

33,77

34,47

0,70

Непрацуючым пенсіянерам, якія дасягнулі 80 год

45,03

45,96

0,93

Аўтар: Вольга ГРЫНЯВІЦКАЯ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Макей: Базавае пагадненне аб партнёрстве ў Беларусі з ЕС будзе рана ці позна

Базавае пагадненне аб партнёрстве паміж Беларуссю і Еўрасаюзам будзе рана ці позна, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 24 лістапада журналістам у Бруселі перад пачаткам саміту Усхо

«Это маленький прорыв». В состав Брестской областной избирательной комиссии вошел представитель оппозиции

В облизбирком по выборам депутатов в местные Советы депутатов 28 созыва избрана Мария Волкова, член Белорусской партии левых «Справедиливый мир».

У Мінску прэзентавалі “Тэорыі літаратуры” у беларускім перакладзе

23 лістапада ў Мінску адбылася прэзентацыя беларускага перакладу кнігі польскіх літаратуразнаўцаў Анны Бужыньскай і Міхала Паўла Маркоўскага “Тэорыі літаратуры ХХ ст.”.