Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

16:27 19 студзеня 2017
13
Памер шрыфта

У Шчучынскім раёне ў аграгарадку Ражанка 48-гадовы мужчына падпаліў сваю 78-гадовую маці, бо яна  піла яго алкаголь.

Як расказаў Яраслаў Васілеўскі, афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама, спачатку яны разам з сяброўкай маці распівалі алкагольныя напоі. Пазней мужчына пайшоў спаць, а калі прачнуўся, пабачыў, што сяброўка сышла, а маці, лежачы на ложку, п’е яго алкаголь.

Вясковец ашалеў ад убачанага, узяў запалкі, падпаліў ложак маці і пайшоў спаць. Калі прачнуўся ў наступны раз, пакой быў поўны дыму. Мужчына зразумеў, што нарабіў, і паспеў вынесці  маці з будынка. Жанчына жывая, у яе апёкі ног.

У адносінах да выпівохі распачата крымінальная справа па артыкуле «Наўмыснае нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў».

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

«Суд ускоренного режима». Главному фигуранту дела по ущербу «Беларуськалию» скостили срок до 8,5 года

По итогам апелляции суд смягчил на полгода приговор главному фигуранту дела по ущербу «Беларуськалию» Казимиру Соболевскому.

Умерла солистка группы Cranberries Долорес О’Риордан

В Лондоне умерла солистка ирландской группы Cranberries Долорес О'Риордан. Ей было 46 лет. Причину смерти певицы полиция не сообщает.