Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 25 мая 2017
21
Памер шрыфта

У 2000 годзе ў арганізацыях, якія займаліся навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі, працавалі 819 дактароў навук, у 2010-м – ужо 748. А ў мінулым годзе колькасць навукоўцаў з доктарскай ступенню зменшылася да 631. Кандыдатаў навук у дадзеных арганізацыях на канец 2016 года было 2813.

Структуру персаналу, занятага навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі, апублікаваў нядаўна Белстат.

У «навуковай» статыстыцы звяртаюць на сябе ўвагу і такія лічбы: у агульнай колькасці даследчыкаў жанчыны складаюць 40% (дактары навук – 18,2%, кандыдаты навук – 40,5%).

Маладыя людзі ва ўзросце да 29 гадоў (уключна) складаюць 23,5% ад агульнай колькасці даследчыкаў.

Але, безумоўна, перш за ўсё на сябе звяртае ўвагу той факт, што па-ранейшаму ў Беларусі абараняецца мала доктарскіх дысертацый. Ступень доктара навук летась была прысуджана толькі 44 навукоўцам, кандыдатамі навук стаў 451 чалавек.

Колькасць навукоўцаў, якія сталі дактарамі навук у розныя гады

2005

116

2007

53

2008

53

2009

51

2010

45

2013

39

2014

45

2016

44

ДАРЭЧЫ

Колькі даплачваюць за навуковую ступень?

Прычына, па якой у краіне не ўдаецца падняць прэстыж вучоных на належны ўзровень, агучвалася не раз. Невысокія зарплаты ў навуцы, вельмі жорсткія патрабаванні, якія Вышэйшая атэстацыйная камісія прад’яўляе сёння да суіскальнікаў доктарскай ступені. І хоць некаторыя прэферэнцыі для вучоных, якія абаранілі доктарскую дысертацыю, ёсць – яшчэ ў 2007 годзе А.Лукашэнка падпісаў указ аб “Аб устанаўленні даплат за вучоныя ступені і званні”, – даплаты гэтыя сціплыя.

Дактары навук атрымліваюць да сваёй зарплаты надбаўку за навуковую ступень у памеры шасці тарыфных ставак першага разраду. Сёння гэта ўсяго толькі 186 рублёў. Даплата за кандыдацкую ступень складае 4 стаўкі (124 рублі).

Таксама прадугледжаны даплаты і за вучоныя званні прафесара і дацэнта, – адпаведна чатыры (124 рублі) і дзве (62 рублі) тарыфныя стаўкі першага разраду. І што яшчэ важна: калі вучоныя сыходзяць на пенсію і не працуюць у навуцы, гэтыя даплаты не захоўваюцца.

Аўтар: Марыя Эйсмант 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Кучма: Россия предлагает сделать новую границу с Украиной

Представитель Украины в трехсторонней контактной группе по урегулированию ситуации на Донбассе Леонид Кучма считает, что Россия фактически хочет создать на линии соприкосновения на Донбассе новую гран

Лукашенко открыл завод «Белджи» и рассказал об указе по стимулированию покупки автомобилей Geely белорусами

В Беларуси разрабатывается проект указа, направленный на стимулирование покупки белорусами отечественных легковых автомобилей, произведенных СЗАО "Белджи".

МНС сможет блокировать операции плательщиков по их электронным кошелькам

Министерство по налогам и сборам Беларуси получило право приостанавливать операции плательщиков по их электронным кошелькам.