Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Учора міністр фінансаў Расіі Антон Сілуянаў паведаміў, што Беларусь просіць у Расіі крэдыт на 3 млрд долараў.
1:55 20 лiпеня 2015
8
Памер шрыфта

Гэтымі днямі, як вядома, ва Уфе праходзяць саміты краін БРІКС і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС). Беларусь удзельнікам ні першага, ні другога міжнароднага ўтварэння  не з’яўляецца, аднак Аляксандр Лукашэнка ва Уфу паляцеў. І перш-наперш сустрэўся з Уладзімірам Пуціным. Пасля гэтага рандэву прэс-служба Крамля працытавала Пуціна: “Беларусь набывае статус назіральніка ў гэтай аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыі, роля якой расце ў сучасным свеце. Мы ўпэўнены ў тым, што ваш удзел у працы Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва пойдзе на карысць як Беларусі, так і ўсім удзельнікам гэтага працэсу». Яшчэ адно паведамленне аб сустрэчы зляцела з вуснаў прэс-сакратара Пуціна Дзмітрыя Пяскова. Тычылася яно крэдыту, які Беларусь разлічвае атрымаць ад Расіі. Пяскоў быў нешматслоўны: пытанне аб выдачы крэдыту Мінску дэталёва не абмяркоўвалася, закраналіся розныя аспекты ўзаемадзеяння ў фінансава-крэдытнай сферы…

Аднак ужо ўчора міністр фінансаў Расіі Сілуянаў паведаміў журналістам, што Беларусь просіць у Расіі крэдыт на 3 млрд долараў і просьба Беларусі будзе разгледжана з улікам выканання ўмоў праграм па папярэдніх крэдытах. Акрамя гэтага, Сілуянаў паведаміў, што ўжо ў ліпені Беларусь атрымае 760 млн долараў – другую частку крэдыту, якая была ўхвалена раней. Гэта крэдыт на агульную суму да 2 млрд долараў, пра які Пуцін і Лукашэнка дамовіліся 25 снежня 2014 года на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. Тады, ужо на наступны дзень пасля перамоў прэзідэнтаў, урад РФ ухваліў міжурадавае пагадненне аб выдзяленні Мінску 450 млн долараў дзяржаўнага крэдыту пад 4% гадавых тэрмінам на 10 гадоў. Першая частка расійскага крэдыту паступіла ў Беларусь у канцы снежня. 

Па розных адрасах

Як вядома, у гэтым годзе Беларусі  неабходна пагасіць знешні доўг у памеры чатырох мільярдаў долараў. І Расія – не першы адрас, куды нашы ўлады звярнуліся з просьбай пазычыць грошай. У сакавіку гэтага года афіцыйны Мінск звярнуўся з заяўкай на атрыманне новага крэдыту ў Еўразійскі фонд, але рашэнне па гэтай заяўцы пакуль не прынята. Таксама Беларусь разлічвае на крэдытную праграму з МВФ. 

Ігар ЗАЛЕСКІ.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Сколько стоит домашний повар?

Как правило, поваров в семью сегодня нанимают не так часто. Считается, что это барство, лишние расходы. Чаще приглашают няню или домработницу. Однако мало кто представляет, что личный повар поможет сэ

В Новогрудском районе застолье закончилось убийством двух человек

Посиделки компании из трёх человек окончилось ссорой и смертью двоих участников, третий обвиняется по уголовному делу.

Физкультуру и спорт избавили от налога на прибыль

Учреждения физической культуры и спорта, финансируемые из бюджета, освобождаются от уплаты налога на прибыль. Соответствующий указ № 443 президент подписал 12 декабря.