Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Ужо колькі год запар у Скідзелі праводзіцца свята нашай Незалежнасці, незалежнасці Беларусі. 
6:00 31 лiпеня 2015
7
Памер шрыфта

Сёлета я прыехаў на гэтае свята і з вялікім задавальненнем цэлы дзень глядзеў, дзівіўся, плакаў – такое прыгожае свята.
Мяне вельмі ўзрадавала, што праграму вялі таленавітыя выпускнікі каледжа культуры Дар’я Барцюк і Андрэй Копаць. Прыгожая беларуская мова, эмацыянальна насычаная, пісьменная, вельмі добрая, дакладная па сваім змесце. Якую вялікую працу яны зрабілі, каб гэтую праграму падрыхтаваць!
Але не толькі яны, а многія ўнеслі свой вялікі ўклад у гэтае свята. Нельга назваць усіх – кіраўнікі раёна, работнікі культуры, дзеткі, школьнікі, якія ў канцэрце ўдзельнічалі, якія гэтую праграму прадстаўлялі. Усё было прадумана. Гучалі мовы і беларуская, і руская. І песні, асабліва таго часу – ваеннага, пераможнага. “Ехал я из Берлина…” – гэта толькі падумаць: як чалавек, які дайшоў да Берліна, прапоўз па гэтай зямлі, змагаўся з ворагам, нарэшце едзе дамоў… А так жа было! Якая была радасць! І спадарожныя машыны, куды б ні ехалі, каму б ні належалі, бралі гэтага чалавека. І ехаў ён да сваёй роднай вёсачкі, да сваёй сям’і (якая, можа, засталася, а можа, і не засталася), да сваёй роднай зямлі, каб жыць тут, аднаўляць, працаваць…
На свяце я вельмі чакаў выступлення ансамбля танца, музыкі і песні “Белыя росы”. Справа ў тым, што некалі, шмат гадоў таму, здымаў відэафільм пра гэты ансамбль. Кіраўніком калектыву тады быў Яўген Штоп, які, можа, і цяпер жыве недзе там, на лецішчы ля Парычаў.
І вось цяпер падышоў да іх і спытаў: “Як вы жывяце, “Белыя росы”?” – “Жывём, выступаем. Дзякуй”. Вельмі парадавала іх выступленне.
Асабліва я быў задаволены выступленнем нашага гродзенца, рэкардсмена Кнігі рэкордаў Гінеса Кірыла Шымко. Ён паказаў, наколькі вялікія магчымасці чалавека. Усяго можна дабіцца! Але дабіцца цяжкай працай, потам…
Мне ўжо восемдзесят трэці год, я ўжо страчваю і зрок, і слых. Але шчыра радуюся, калі апынаюся на такім свяце. І дай Бог, каб наша краіна мела сваю адметнасць. Каб народ беларускі, які столькі перанёс, у якога была такая цяжкая гісторыя, зведаў радасць сапраўднай нашай незалежнасці.
Андрэй Андрэевіч
Юшкевіч,
былы настаўнік.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Гомельскі падлетак прыгавораны да дзесяці з паловай гадоў калоніі

У Гомелі да дзесяці з паловай гадоў пазбаўлення волі прыгавораны 16-гадовы падлетак. Ён абвінавачаны ў забойстве і замаху на крадзеж.

Путин – Собчак: Вы хотите, чтобы у нас по площадям бегали десятки Саакашвили?

Президент России Владимир Путин считает, что оппозиция в России пока не предложила "программу позитивных действий".

Как создаются новые рабочие места. Минским предприятиям пришли «письма счастья»

Администрация Советского района Минска рассылает по предприятиям письма, в которых доводит до них «дополнительное задание» по трудоустройству граждан.