Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 30 чэрвеня 2017
12
Памер шрыфта

Камітэт дзяржаўнага кантролю змясціў на сваім сайце падрабязнасці крымінальнай справы супраць уласніка службы таксі “Алмаз 7788” Віктара Пузікава. Яму інкрымінуецца злачынства ў адпаведнасці з артыкулам 243 ч.2 КК – “Ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры”.

Па падліках супрацоўнікаў Дэпартамента фінансавых расследаванняў В.Пузікаў не выплаціў падаткаў у памеры 1,4 мільёна рублёў (у эквіваленце – больш за 700 тысяч долараў).

Арыштаваны рахункі “Алмаз 7788”, а таксама 93 аўтамабілі, 30 аб’ектаў нерухомасці на агульную суму больш за два мільёны долараў.

Ніна ГЛУШКОВА.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

У Літве стварылі праект, які мусіць супрацьдзейнічаць расійскай прапагандзе

У Літве запрацаваў сайт «Vatnikas» на якім будуць публікавацца дадзеныя тых, хто распаўсюджвае расійскую прапаганду, ілжывую інфармацыю і наогул розным чынам спрабуе маніпуляваць свядомасцю жыхароў Лі

Чемпионат по зимнему плаванию проходит в Минске

17 января в Минске на реке Свислочь стартовал открытый чемпионат Беларуси по спортивному зимнему плаванию "Минск Опен" — III этап Кубка мира IWSA World Cup.

КНДР и Южная Корея пройдут на Олимпиаде под общим флагом

Северная и Южная Кореи договорились о создании единой женской команды по хоккею на зимних Олимпийских играх в Пхенчхане.