Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 2 чэрвеня 2017
12
Памер шрыфта

У продажы з’явіліся прэзерватывы беларускай вытворчасці.

Хоць мы і выжываем ледзь,

Але народ цяпер шчаслівы:

Для шчасця ў ложку

Будзем мець

Айчынныя прэзерватывы!

Спатоліць кожны можа страсць

І з палюбоўніцай, і дома,

Бо дзеўка іншы раз “не дасць”,

Як завітаеш без кандома.

Прынамсі, так даводзяць нам

Вытворцы гэтай самай “гумкі”.

А я разбіць гатовы ў хлам

Усе іх довады і думкі.

Для нашых гарадоў і сёл

(І гэта ведаем усе мы)

Узніклі вострыя, як кол,

Дэмаграфічныя праблемы.

Пусцее нашая зямля,

Нібыта мор у нашым краі,

Як ні круці, ды спакваля

Народ спрадвечны вымірае.

Каб нас была на свеце раць –

Рэцэпт надзейны і вядомы:

Віягру трэба вырабляць,

А не айчынныя кандомы.

Улада, каб не мець турбот, “адключыла” ўвесь народ

Адзін з мінчукоў вырашыў змагацца з праблемай кінутых на паркоўках і саржавелых аўтамабіляў. Пасля таго, як на працягу дня ён 20 разоў паведаміў службе “115” пра такі аўтамабільны хлам, камунальнікі адключылі ягоны тэлефон…

Кожны бачыць тут і там

Ува ржы аўтамабілі.

І здаваць не хочуць хлам

(А магчыма, што забылі)

На метал гаспадары.

З-за жалезнага ламачча

Размінуцца у двары –

Вельмі цяжкая задача.

Непаседлівы мінчук,

Абшманаўшы ўсе падворкі,

Налічыў аж сорак штук

Жалязяк, што на падпоркі

Сталі ў выглядзе цаглін.

(Паздымалі людзі колы

З непатрэбных ім машын.)

Пра малюнак невясёлы

Слаў сігналы ў жылкамгас.

Як паслаў сігнал дваццаты,

Дык са слухаўкі ў адказ

Ён пачуў:

– Ды як ты нас

Задзяўбаў, “змагар” пракляты!

Адключылі тэлефон

(Ход, падумалі, удалы),

Каб мазгі не пудрыў ён,

Каб не слаў свае сігналы.

І як быццам ціша-гладзь,

Хлам усім не даўся ў знакі,

Бо нібыта не стаяць

На падворках жалязякі…

Камунальныя дзялкі

Кару мець цяпер павінны?

З “адключэннем” стан такі

У маштабе ўсёй краіны!

Лічаць клеркі і чыны,

Што шматлікія сігналы

Пасылаюць ім адны

Недарэкі-маргіналы.

Да прыняцця нейкіх мер

Не даходзіць справа й блізка.

І цячэ рака з папер –

За адпіскаю адпіска.

Як гарох, што ад сцяны,

Адлятае ўсё адразу.

А бывае, што яны

Не даюць зусім адказу.

Нібы скаржнік той – чума.

Ён, бядак, у чорным спіску,

Дык яго, лічы, няма –

Падвялі, як кажуць, рыску.

Дык сказаць жа колькі слоў

Паявілася нагода

Пра адносіны “вярхоў”

Да заяў, патрэб народа.

Ён, народ, уладзе шле

З года ў год свае сігналы:

Ежы мала на стале,

Стан здароўя заняпалы,

Не магу набыць жыллё,

Бо мізэрныя зарплаты!

Ён крычыць:

– Алё! Алё!

А ў адказ – маўчок зацяты.

А на плошчу выйдзе, каб

Дакрычацца пра турботы, –

Там з дубінкамі АМАП.

І крычаць няма ахвоты…

* * *

Каб жылося без прыгод,

Каб “пейзаж” глядзеўся міла,

Наша ўлада ўвесь народ,

Так бы мовіць, адключыла…

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Белорусский экипаж впервые победил на этапе «Дакара»

Белорусский экипаж "МАЗ-СПОРТавто" занял первое место по результатам 11-го этапа марафона "Дакар-2018". Команда Сергея Вязовича финишировала с результатом 5 часов 14 минут 10 секунд.

Диета для «жирных котов». Нацбанк утвердил требования к вознаграждениям в банках

Нацбанк постановлением правления № 544 от 29 декабря 2017 г. установил требования к организации системы вознаграждений и компенсаций в банках, сообщила пресс-служба регулятора.

В Минске изменили нормативы потребления тепла

Мингорисполком своим решением №24 от 4 января, которое опубликовано 18 января на Национальном правовом интернет-портале, установил нормативы фактического расхода тепловой энергии в жилых домах, не обо