Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Івонцы Сурвілле – 80!
6:00 23 красавiка 2016
19
Памер шрыфта

Яна – дачка беларускіх патрыётаў, вывезеная ў восем гадоў з Беларусі, куды прыехала толькі праз амаль пяць дзесяцігоддзяў, пасля дасягнення Беларуссю Незалежнасці.
Але гэтай Незалежнасці не было б, калі б не было самой ідэі, якую захавалі пакаленні беларусаў. І вельмі вялікая заслуга тут менавіта дыяспары, бо, на жаль, у савецкія часы толькі за мяжой можна было свабодна казаць пра тое, што 25 сакавіка 1918 года беларускі народ абвясціў сябе вольным.

Цягам дзесяцігоддзяў, калі дэлегацыя БССР у ААН галасавала па камандзе Крамля, сябры Рады БНР і ў Белым доме, і ў Кангрэсе ЗША, і ў еўрапейскіх сталіцах пераконвалі заходніх палітыкаў у тым, што беларускі народ мае права на ўласную дзяржаўнасць. І трымалі ў руках нацыянальныя сімвалы – бел-чырвона-белы сцяг і «Пагоню».

Пра гэта казаў у Даніі, а потым у Францыі бацька Івонкі – міністр фінансаў БНР Уладзімір Шыманец. Пра гэта казала ў Парыжы, у Мадрыдзе, а потым у Канадзе і сама Івонка. Яна рэпрэзентавала ідэю беларускай дзяржаўнасці на дзясятках канферэнцый і сустрэч, перад палітыкамі, грамадскімі дзеячамі і тымі, каго прынята называць «простыя людзі». Але на амерыканскім кантыненце менавіта простыя людзі (падчас выбараў, але не толькі) і вызначаюць палітыку.
З 1997 года Івонка Сурвілла – старшыня Рады БНР, якая выконвае функцыю ўрада ў выгнанні. Гэта апошні еўрапейскі ўрад у выгнанні; польскі і ўкраінскі, як вядома, склалі свае паўнамоцтвы.

Сваю любоў да Беларусі Івонка перадала дзвюм сваім дочкам, абедзве – прафесары: Паўліна – у Амерыцы, Ганна – у Францыі. Між іншым, Паўліна абараніла доктарскую дысертацыю па… беларускай рок-музыцы (сумняваюся, што ў цяперашняй Беларусі магчыма такое).

Часам мне даводзіцца чуць пытанне: а ці не падаецца вам усё гэта занадта віртуальным, летуценным – ідэалы 25 Сакавіка, Беларуская Народная Рэспубліка, Рада БНР і сама Івонка Сурвілла як яе старшыня? Ідэал, мара – гэта, канешне, вельмі добра, але пакажыце нешта канкрэтнае, што зрабіла Сурвілла.

У адказ я мог бы назваць дзясяткі палітычных рэзалюцый, падрыхтаваных ёю, але прыгадаю іншае.
Менавіта дзякуючы Івонцы і ўтворанаму ёю разам з паплечнікамі напрыканцы 1980-х дабрачыннаму Канадскаму фонду дапамогі ахвярам Чарнобыля, Беларусь атрымала лекаў і медыкаментаў на дзясяткі мільёнаў долараў і на аздараўленне выехалі тысячы беларускіх дзетак.
Уратаваныя жыцці – вось вынік.
А ў тым, што будзе вынік палітычны і што ўрэшце Беларусь будзе сапраўды вольнай і дэмакратычнай, пераконвае нас адданасць Бацькаўшчыне такіх асоб, як Івонка Сурвілла.

Прага.

Аўтар: Сяргей Навумчык 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

У Літве стварылі праект, які мусіць супрацьдзейнічаць расійскай прапагандзе

У Літве запрацаваў сайт «Vatnikas» на якім будуць публікавацца дадзеныя тых, хто распаўсюджвае расійскую прапаганду, ілжывую інфармацыю і наогул розным чынам спрабуе маніпуляваць свядомасцю жыхароў Лі

Чемпионат по зимнему плаванию проходит в Минске

17 января в Минске на реке Свислочь стартовал открытый чемпионат Беларуси по спортивному зимнему плаванию "Минск Опен" — III этап Кубка мира IWSA World Cup.

КНДР и Южная Корея пройдут на Олимпиаде под общим флагом

Северная и Южная Кореи договорились о создании единой женской команды по хоккею на зимних Олимпийских играх в Пхенчхане.