Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Прытулак для жывёл знаходзіцца ў пасёлку Баравуха-1, недалёка ад горада. На працягу двух гадоў валанцёры арганізацыі выхадзілі і далі дах над галавой дзясяткам бяздомных жывёл. Некалькі месяцаў таму тэрыторыю, якую арандуе прытулак, набыў новы ўладальнік. “Шанец” апынуўся ў няпростым становішчы: займаную зямлю трэба або выкупіць, або вызваліць. Зараз у прытулку пражывае больш за сто сабак, а месца, куды можна было б пераехаць, няма. Ды і перавезці такую колькасць будак і вальераў для дабрачыннай арганізацыі праблематычна. 
6:00 17 лiпеня 2015
10
Памер шрыфта

– Кошт зямлі складае 75 мільёнаў рублёў, – распавядае старшыня арганізацыі “Шанец” Наталля Шахціна. – Частка грошай ужо сабрана, але гэта не ўся сума. Прэтэнзій да ўладальніка зямлі ў нас няма, юрыдычна ўсё абгрунтавана. Чалавек займаецца бізнесам, а не дабрачыннасцю. 

На сённяшні дзень “Шанец” – самая вялікая арганізацыя, якая аказвае дапамогу бяздомным жывёлам у Полацку і Наваполацку. Сіламі валанцёраў і проста неабыякавых гараджан для сабак купляюцца медыкаменты, майструюцца будкі, арганізоўваецца штодзённае харчаванне. Усіх сваіх падапечных валанцёры ведаюць па мянушках. Паводле слоў Наталлі Шахціной, за апошнія тры месяцы з вуліц гарадоў у прытулак паступілі 89 сабак. У кожнага сабакі свая гісторыя: кагосьці на вуліцы падабралі, некаторых гаспадары самі прывозяць, тлумачачы тым, што больш няма магчымасці ўтрымліваць, нярэдка ў прытулак трапляюць і пацярпелыя ад чалавечых рук жывёлы.

Кожныя выхадныя валанцёры выязджаюць на Полацкі рынак і спрабуюць знайсці новых гаспадароў для сваіх пітомцаў. За час работы ў добрыя рукі было передадзена некалькі сотняў сабак. Жывёл аддаюць не ўсім без разбору і пазней абавязкова цікавяцца лёсам гадаванца на новым месцы.

– Людзі бываюць розныя, – тлумачыць Наталля. – Я гутару з чалавекам, цікаўлюся, навошта яму сабака. Настрой і намеры патэнцыяльнага  гаспадара бачны адразу. 

Патрэбную суму неабходна сабраць да канца ліпеня. Паводле слоў Наталлі Шахціной, неспрыяльны зыход сітуацыі нават не разглядаецца: валанцёры спадзяюцца, што агульнымі намаганнямі грошы ўсё-такі будуць сабраны. Пакуль жа ўся дзейнасць арганізацыі і лёсы больш як сотні жывёл пад пагрозай. Усе пералічаныя або аддадзеныя наяўнымі грошы зафіксаваны на старонцы аб’яднання ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте».

– Сябры і знаёмыя не пытаюцца, навошта вам усё гэта трэба? – цікаўлюся ў Наталлі Шахціной.

– Мама да гэтага часу не разумее, чаму я гэтым займаюся, – усміхаецца Наталля. – Я ж не супраць сваёй волі даглядаю жывёл. Нават калі самаадчуванне дрэннае, усё роўна прыязджаю сюды і займаюся справамі. Адзін сабака падбяжыць, другі – і стомленасць праходзіць…

– Псіхалагічна адпачываеце?

 – Вядома. Да нас часта і дзеці з сацыяльнага прытулку прыязджаюць, для іх гэта наогул свята. Так што спадзяюся на лепшае. Калі прыйдзецца, то буду пазычаць грошы, але прытулак і жывёл не кіну.

Роман ВАСЮКОВІЧ. 

Фота аўтара.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

В центре Нью-Йорка произошел взрыв

Полиция Нью-Йорка проверяет информацию о взрыве на Манхэттене недалеко от Таймс-сквер.

Беременную могут лишить пособия за плановое УЗИ не в государственном, а в частном медцентре

Беременную минчанку могут лишить пособия для женщин, ставших на учет до 12-й недели беременности, из-за того, что она сделала УЗИ в частном медцентре. Как такое возможно?

Не отдала пенсию: в Щучинском районе сын убил мать

Мужчина, находясь в состоянии алкогольного опьянения, избил мать, а скорую вызывать не стал. Женщина скончалась.