Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

10:47 26 снежня 2016
10
Памер шрыфта

Калі мне было тры гады, я, помню, бегла за кімсьці ў дварэ. Жылі мы тады ў маленькім ваенным гарадку ў Польшчы. Я ўпала і разбіла каленку. Мне падалося, што каленка ператварылася ў крывавы жах (праўда, мая мама потым лічыла гэта невялічкай ранкай). Нейкі хлопчык, старэйшы за мяне, крыкнуў услед: “Нічога! Да вяселля зажыве!”

Я, канечне, ведала, што мае бацькі жанаты, і бачыла здымкі з іх вяселля, але з думкай аб гэтай з’яве як аб чымсьці рэальным, што можа адбывацца ў рэчаіснасці, у той момант сутыкнулася ўпершыню. У маім уяўленні паўстала велічэзная падзея, якая перамагае любую непагадзь і ўстанаўлівае справядлівасць ва ўсім свеце. Нават рана ўжо не падавалася такой страшэннай. Памятаю, як ішла з акрываўленай каленкай вакол дома, шукаючы свайго сябра, і думала пра вяселле. Будучае зачароўвала. А сцяна дома нязменна прыводзіла да майго пад’езда, дзе мяне чакалі мама, тата, смачная вячэра…

Гадоў праз дваццаць пяць пасля таго я ішла па рынку, дзе шукала што-небудзь смачнае для вячеры, і ўбачыла, як мужчына гадоў пяцідзесяці пяці раптоўна спатыкнуўся і ўпаў. Увесь яго твар быў у крыві. Яна збягала і падала на асфальт. Праз колькі хвілін я палівала яму на рукі ваду і падавала сурвэткі, а ён, з удзячнасцю прымаючы маю дапамогу, прамовіў: “Дзякуй! Да вяселля зажыве”. Як старая знаёмая прыйшла да мяне зноў гэтая фраза. Мужчына, ачомаўшыся і прывёўшы сябе ў парадак, пайшоў дадому. А я стаяла і, гледзячы яму ўслед, думала: спадзяюся, яго дома хтосьці чакае.

Ёсць меркаванне, што “да вяселля зажыве” шапталі хлопцы на вуха вясковым цнатлівым дзяўчынам у тых выпадках, калі хацелі раней часу, як казалі тады, задраць ім спадніцу. Але зараз гэтае выслоўе ўжываецца як нявіннае суцяшэнне для тых, хто параніўся.

Слова добрае, калі яго ёсць каму сказаць. А яшчэ добра, калі ёсць да каго бегчы на злом галавы, ёсць з кім падаць, узнімацца і смяяцца з сябе.

Марына БУТКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".

Беларусь і Еўропа. Казка пра змарнаваны час

Стрымана-аптымістычную заяву зрабіў сёння ў Бруселі кіраўнік беларускай дыпламатыі Уладзімір Макей. Паводле міністра, наша краіна заключыць новае базавае пагадненне з Еўрасаюзам, прычым “гэта будзе ра