Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

16:23 14 верасня 2016
47
Памер шрыфта

Выйшаў з друку чарговы, чатырнаццаты па ліку, нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”. Паэзія ў часопісе прадстаўлена вершамі Насці Падрабінкінай, Аляксея Карпенкі, Ганны Новік, Алеся Мацулевіча, Насты Кудасавай. Паэтычны майстар-клас для маладых дае сёлетні юбіляр Уладзімір Някляеў.

У раздзеле “Верасок” друкуюцца вершы вучня 7-га класа сталічнага мастацкага каледжа Серафіма Раулы.

Раздзел “Проза” складаюць апавяданні Артура Камароўскага, Ганны Дар, Яўгена Бяласіна, Міколы Сцепаненкі.

Маладая аўстрыйская літаратура прадстаўлена ў раздзеле “Пераклады” творамі Эн Котэн, Надзі Шпігель, Даніэлы Ханы, Марціна Фрыца, Соні Хартэр, Роберта Просэра, Анны Вайдэнхольцэр. Вершы ўкраінскай паэткі Ірыны Роік на беларускую мову пераклаў Дзмітро Шчарбіна.

Раздзел “Крытыка” пачынаецца гутаркай з Народным паэтам Беларусі Нілам Гілевічам. Творчы партрэт паэта-прарока ў нумары ствараюць артыкулы Тамары Аўсяннікавай, Міхася Скоблы, Тамары Нуждзіной, Януся Мальца і Радзіма Гарэцкага.

Пра тое, як нараджаеюцца песні і каханне – гутарка Эдуарда Акуліна з удзельнікамі гурта NAVI Ксеніяй Жук і Арцёмам Лук’яненкам.

Каляровы партрэт літаратара і мастака Лявона Валасюка малюе ў сваім артыкуле мастацтвазнаўца Вераніка Мініна. Кнігі Кацярыны Ваданосавай і Кацярыны Массэ, якія выйшлі ў серыі “Электронная бібліятэчка часопіса “Верасень”, аналізуе ў сваёй рэцэнзіі Эдуард Дубянецкі. З рэцэнзіяй на новыя кнігі прозы Уладзіміра Сіўчыкава і Юрыя Несцярэнкі выступае літаратуразнаўца Анатоль Трафімчык. Выдавецкія далягляды “Спадчыны” разглядае ў сваім артыкуле Анатоль Мяльгуй. Заканчваецца нумар апошнім аглядам айчыннай дыскаграфіі музычнага аналітыка Вітаўта Мартыненкі.

Вокладка і мастацкае афармленне нумара Дар’і Бунеевай.

Часопіс “Верасень” №14 прадаецца на сядзібе ТБМ (Мінск, вул.Румянцава,13).

Чытайце “Верасень” на сайтах: kniharnia.by, Kamunikat.org і tbm-mova.by.

Дасылайце свае творы ў “Верасень” на адрас: verasenchas@gmail.com

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Гомельскі падлетак прыгавораны да дзесяці з паловай гадоў калоніі

У Гомелі да дзесяці з паловай гадоў пазбаўлення волі прыгавораны 16-гадовы падлетак. Ён абвінавачаны ў забойстве і замаху на крадзеж.

Путин – Собчак: Вы хотите, чтобы у нас по площадям бегали десятки Саакашвили?

Президент России Владимир Путин считает, что оппозиция в России пока не предложила "программу позитивных действий".

Как создаются новые рабочие места. Минским предприятиям пришли «письма счастья»

Администрация Советского района Минска рассылает по предприятиям письма, в которых доводит до них «дополнительное задание» по трудоустройству граждан.