Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

14:37 9 верасня 2016
17
Памер шрыфта

1 верасня школы і гімназіі Брэста адкрыюць свае дзверы адукацыйным урокам «Чытаем па-беларуску з velcom». Настаўнікамі праекта стануць вядомыя беларускія пісьменнікі і акцёры, а таксама прадстаўнікі Брэсцкага гандбольнага клуба імя А.П. Мяшкова.

У верасні ў рамках ініцыятывы дадатковыя заняткі беларускай мовы і літаратуры пройдуць у агульнай колькасці ў 25 школах Брэста, Кобрына, Бярозы, Баранавічаў, Пінска і Лунінца. Арганізатар праекта – кампанія  velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Нязменныя настаўнікі праекта – вядомыя пісьменнікі Уладзімір Ліпскі, Раіса Баравікова, Алена Масла, артыст Юрый Жыгамонт пазнаёмяць вучняў пачатковых класаў з дзіцячай беларускай літаратурай, распавядуць пра асаблівасці граматыкі і правядуць інтэрактыўныя гульні.

«Гандбольны флагман краіны – БГК імя Мяшкова – надае нямала ўвагі папулярызацыі беларускай мовы. У прыватнасці, шэраг нашых кампаній сацыяльнай рэкламы праводзіцца на беларускай мове. Вядома, мы з задавальненнем адгукнуліся на ініцыятыву «Чытаем па-беларуску», якая прыцягвае дадатковую ўвагу да беларускай мовы і культурнай спадчыны, – адзначыла прэс-служба БГК імя Мяшкова. – Упэўнены, што такія праекты здольны падняць цікавасць да вывучэння мовы сярод тых, хто раней не цікавіўся гэтым у дастатковай ступені».

Галоўная задача сацыяльна-адукацыйнага праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» – развіць цікавасць да беларускай мовы і культуры ў школьнікаў малодшых класаў і папулярызаваць чытанне на беларускай мове. Праект пачаўся ў Мінску ў кастрычніку 2015 года і прайшоў у 30 установах адукацыі, уключаючы дзве дадатковыя школы з асаблівасцямі развіцця. Арганізатары «Чытаем па-беларуску з velcom» увесь гэты час атрымлівалі мноства лiстоў з просьбамі правесці падобныя заняткі ў рэгіёнах страны. Таму ўвесну 2016 года праект выйшаў на рэспубліканскі ўзровень, і яшчэ 25 урокаў былі арганізаваны ў Гомельскай вобласці. За першы навучальны год у займальных занятках на беларускай мове прынялі ўдзел больш за 6500 школьнікаў.

Акрамя пастаяннага складу настаўнікаў праекта ў якасці выкладчыкаў выступалі вядомыя асобы, неабыякавыя да роднай мовы: Алег Страхановіч – футбаліст ФК «Славія-Мазыр», Зміцер Ліхтаровіч – шматгадовы капітан БАТЭ, Алег Лепешанкоў – журналіст і тэлевядучы, Яўген Перлін – тэлевядучы Белтэлерадыёкампаніі, Аляксандр Куль – дырэктар па маркетынгу «Цмокі-Мінск», Андрусь Такінданг – музыкант і тэлевядучы, прадстаўнікі ХК «Металург-Жлобін».

Як чакаецца, у агульнай колькасці 150 школ і больш за 15.000 вучняў па ўсёй Беларусі прымуць удзел у сацыяльнай адукацыйнай ініцыятыве «Чытаем па-беларуску з velcom».

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Столетию Первого Всебелорусского съезда посвящается…

Обычно в конце форумов их участники делают общую фотографию для истории. Однако на Всебелорусском съезде итогового снимка не получилось из-за особых обстоятельств — разгона большевиками народного собр

«В очереди стояли за всем. Жили прекрасно». Почему советское бессмертно

Это у нас семейное — ученые исследовали путь памяти о советском через общение трех поколений – дети (16–25 лет), родители (42–55) и прародители (65–76).

Как выглядит поездка на новом поезде из Минска в Варшаву

Журналистка «Белсата» Марина Вашкевич стала одной из первых пассажирок нового железнодорожного маршрута, который соединяет белорусскую и польскую столицы.