Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

17:19 26 студзеня 2017
12
Памер шрыфта

Каля дзесяці гадоў таму прозвішча гэтага актывіста было ў многіх на слыху.

Раней спадар Дранчук пастаянна ўдзельнічаў у розных акцыях, у 2006 годзе быў арыштаваны разам з калегамі па дзейнасці незарэгістраванай арганізацыі “Партнёрства”. У выніку яго асудзілі на 1 год зняволення, але праз некалькі месяцаў вызвалілі ўмоўна-датэрмінова.

Які лёс напаткаў грамадскага актывіста?

– Калі шчыра, то ніякай актыўнай дзейнасці ў апошні час няма, – прызнаецца Цімафей Дранчук. – Ёсць зарэгістраваная ў Літве арганізацыя “Маладая Беларусь”, мы праводзім некаторыя сустрэчы сяброўскага кшталту. Праводзіцца кампанія “Над бар’ерам”, якая займаецца абаронай правоў зняволеных, але гэта ўсё – дзейнасць, якая не з’яўляецца публічнай. Вядзём перапіску са зняволенымі, дапамагаем пэўнымі парадамі і кансультацыямі…

– Нешта не чуў, каб вы бралі ўдзел ў апошняй парламенцкай кампаніі.

– Мы і не бралі ўдзелу з-за прынцыповых меркаванняў. Тыя выбары, якія праходзяць, цяжка назваць выбарамі. Тады які сэнс рабіць выгляд работы? Раней мы спадзяваліся, што ў краіне можа нешта палепшыцца, але ўжо надакучыла бачыць, што ўсе выбары заканчваюцца аднолькава.

– Афіцыйная работа ў вас ёсць?

– Так, але не хацеў бы на гэтым спыняцца падрабязна. Да слова, працую не ўвесь працоўны дзень, таму не выключаю, што магу патрапіць у спіс “дармаедаў”. Хаця ніякіх “лістоў шчасця” пакуль не прыходзіла.

Аўтар: Алесь СВЯТЛАНІЧ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Где хранить деньги?

Старший аналитик компании “Альпари” Вадим Иосуб рассказал “Народной Воле”, почему белорусы снова начали забирать валюту со срочных депозитов, и где сегодня лучше всего хранить сбережения.

Расследаванне гібелі вайскоўца ў Печах: 8 крымінальных спраў, некалькі чалавек затрымана

17 кастрычніка Следчы камітэт паведаміў дэталі следства па справе гібелі Аляксандра Коржыча.

«Затрудняет работу врачей-трансплантологов»

Белорусские медики недостаточно информированы о посмертном донорстве. Такой вывод сделан на основе опроса более тысячи врачей Гродненской области.