Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

16:39 19 студзеня 2017
15
Памер шрыфта

Памятаеце справу аб праслухоўванні журналістаў у 2015-м? 29 кастрычніка 2015 года інфармагенцтва БЕЛТА са спасылкай на КДБ Беларусі паведамляла пра затрыманне злачыннай групы, члены якой тры гады праслухоўвалі памяшканні, тэлефонныя перамовы Skype, Viber і WhatsApp дзяржаўных чыноўнікаў, супрацоўнікаў МУС, МНС, а таксама журналістаў дзяржаўных і недзяржаўных СМІ.

Тады многія людзі называлі інфармацыю сенсацыяй і чакалі гучнага судовага працэсу над затрыманымі, змешчанымі ў СІЗА. Аднак больш чым праз год даведацца, на якім этапе знаходзіцца  расследаванне і ці сапраўды злачынцаў чакае суд, так і не ўдалося.

Першы намеснік старшыні КДБ Ігар Сергяенка ў адказе на зварот ГА “БАЖ” паведаміў, што дадзеныя папярэдняга следства не распаўсюджваюцца.

Паведаміць хоць нейкія акалічнасці справы адмовіўся па тэлефоне і афіцыйны прадстаўнік камітэта Дзмітрый Пабяржын. У сувязі з гэтым некаторыя эксперты мяркуюць, што гучная справа можа так і не дайсці да суда. 

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Умерла солистка группы Cranberries Долорес О’Риордан

В Лондоне умерла солистка ирландской группы Cranberries Долорес О'Риордан. Ей было 46 лет. Причину смерти певицы полиция не сообщает.