Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Тысячу гадоў таму ў Кіеве памёр князь Уладзімір – сёння ў Расіі другая асоба, што датычыцца афіцыйнай пашаноты, пасля Уладзіміра Пуціна. У гэтыя дні каўчэг з мошчамі князя Уладзіміра возяць па беларускіх праваслаўных храмах.
6:00 6 лiпеня 2015
11
Памер шрыфта

Каб яшчэ больш падмацаваць незвычайны рэйтынг расійскага прэзідэнта, было вырашана мошчы Уладзіміра паказаць у 45 гарадах Расіі. А дзеля большай гучнасці ператварыць акцыю ў «міжнародную», правезці іх па Беларусі – з 20 чэрвеня да 7 ліпеня. Але ў арганізатараў хапіла розуму не накіроўваць каўчэг з парэшткамі ў старажытную сталіцу хрысціянства ў Беларусі – у Полацак, дзе князь Уладзімір, будучы кананізаваны святы, асабіста забіў князя Рагвалода і згвалціў княскую дачку Рагнеду, што зафіксавана ў летапісах. 

Чытаем у сённяшніх расійскіх крыніцах аб слаўных дзеях Уладзіміра наступнае: «Дружына наўгародскага князя імклівым прыступам узяла добра ўмацаваны горад. Усё сямейства Рагвалода трапіла ў палон. Па загадзе свайго настаўніка Уладзімір авалодаў Рагнедаю на вачах бацькі і маці. Пасля чаго Рагвалода, яго жонку і сыноў забілі. Полацак быў цалкам разбураны…»

Слава, слава Уладзіміру! Беларусы, спяшайцеся да мошчаў абвешчанага святым заваёўніка Полацка, першай нашай сталіцы, і забойцы вашых продкаў!

У Маскве ведаюць, што робяць. Уцягнулі беларусаў у сваю прапагандысцкую акцыю як залежных ад сябе, хто сваёй думкі і гонару не мае. 

Падтэкст акцыі з мошчамі яскравы: паказаць украінцам сваё фэ. Сваю перавагу. Маральную, як здаецца расіянам. У даведцы, якой суправаджаецца акцыя з мошчамі, сцісла сказана: князя Уладзіміра пахавалі ў 1015 годзе ў кіеўскай Дзесяціннай царкве (першай цаглянай). Пазней царква была разбурана, а саркафаг з парэшткамі князя доўгі час знаходзіўся пад руінамі. Усё.

У галаве абывацеля на фоне вайны ва Украіне ўзнікаюць здагадкі: значыць, продкі хахлоў знішчылі храм і занядбалі святыя мошчы. Бо што яшчэ можна падумаць, не ведаючы прадмету?

Хітрамудрыя арганізатары не паведамляюць, што ў 1240 годзе хан Батый абклаў Кіеў, узяў яго штурмам і разбурыў Дзесяцінную царкву. І што парэшткі Уладзіміра былі схаваны ад зневажання Батыем. Звесткі такія былі б вельмі да месца, асабліва сёння. Прычым іх можна, як бачым, укласці ў два сказы.

Як мошчы ўсё ж былі адкапаны? У 1635 годзе мітрапаліт Пятро Магіла вырашыў правесці раскопкі. Былі знойдзены саркафагі, адзін з якіх, як вырашыў сам Магіла, належаў князю Уладзіміру. Яго перапахавалі ў Кіева-Пячорскай лаўры.

Такім чынам, уся гісторыя з парэшткамі Уладзіміра – гісторыя цалкам кіеўская. Але яе рашуча прыватызавала Масква. Адзін з украінскіх даследчыкаў зазначае, што прэтэнзіі расійскай царквы на гэты сюжэт вельмі хісткія, паколькі Дзесяцінная царква ў Кіеве была пабудавана за паўтара стагоддзя да ўзнікнення Масквы, за трыста гадоў да стварэння Вялікага княства Маскоўскага і за шэсцьсот гадоў да ўтварэння Маскоўскага патрыярхату.

Утойваючы поўныя звесткі аб мошчах і возячы іх сёння ўздоўж мяжы з Украінай, арганізатары далучаюцца да РТР, да працягу вайны ў розумах супраць «братоў па веры» і па «адзінай старажытнарускай народнасці». А роля царквы бачыцца якраз адваротнай: загойваць раны, не развярэджваць, спрыяць залагоджанню канфліктаў, не даваць распаўсюджвацца варожасці. Урэшце мець сваю галаву, не ісці на павадку ў сённяшніх Уладзіміраў.

Сяргей Астраўцоў,
“Свабода”.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Столетию Первого Всебелорусского съезда посвящается…

Обычно в конце форумов их участники делают общую фотографию для истории. Однако на Всебелорусском съезде итогового снимка не получилось из-за особых обстоятельств — разгона большевиками народного собр

«В очереди стояли за всем. Жили прекрасно». Почему советское бессмертно

Это у нас семейное — ученые исследовали путь памяти о советском через общение трех поколений – дети (16–25 лет), родители (42–55) и прародители (65–76).

Как выглядит поездка на новом поезде из Минска в Варшаву

Журналистка «Белсата» Марина Вашкевич стала одной из первых пассажирок нового железнодорожного маршрута, который соединяет белорусскую и польскую столицы.