Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 2 чэрвеня 2017
6
Памер шрыфта

На мінулых выхадных у Палацы мастацтва адбылося ўручэнне першай Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва.

Самы першы прыз “За ўнёсак у развіццё выяўленчага мастацтва” атрымаў народны мастак Беларусі Леанід Шчамялёў. Праўда, ён сам прысутнічаць на цырымоніі не змог, таму прыз за яго атрымаў старшыня Саюза мастакоў Рыгор Сітніца.

“Здароўе трэба мець, каб такое трымаць!” – з усмешкай сказаў Рыгор Сямёнавіч, узяўшы у рукі статуэтку.

Дарэчы, акрамя прыгожай статуэткі са шкла і латуні лаўрэаты атрымалі яшчэ і грашовыя прызы – па 100 базавых велічынь (2300 рублёў).

Вырашана, што Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва будзе ўручацца раз на тры гады.

“Творы пішуцца няхутка, і таму трэба даць творцам час, каб яны прадставілі не прахадныя творы, а сапраўды высокага ўзроўню”, – тлумачыць член журы конкурсу Наталля Шаранговіч.

Здаецца, вынікі першай Нацыянальнай прэміі задаволілі ўсіх, нейкіх закулісных гульняў не было.

Збольшага задаволены ўсе, – патлумачыў “Народнай Волі” першы намеснік старшыні Саюза мастакоў і адзін з лаўрэатаў прэміі Глеб Отчык. – Думаю, такая прэмія вельмі даўно была патрэбна мастакам. Пасля цырымоніі было шмат званкоў, многія дзяліліся ўражаннямі. Сапраўды, гэта была знакавая падзея. Спадзяюся, што надалей гэта будзе адна з самых галоўных прэмій у мастацкім асяроддзі.

На мой погляд, першай Нацыянальнай прэміяй сапраўды ўганаравалі лепшых. Было вельмі прадстаўнічае журы – больш за 20 чалавек! Прычым журы складалася не толькі з чыноўнікаў, але і з прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў, культурніцкіх устаноў. Памыліцца наўрад ці маглі, калі вызначалі пераможцаў. Таму што было і рэйтынгавае галасаванне, і таемнае, і адкрытае. І ўсё павінна было супасць.

Важна, што мастакі на гэтую прэмію заяўляюцца самі. Для некаторых, магчыма, гэта не вельмі звыкла, але ж гэта даволі дэмакратычны падыход. Бо раней тыя, хто жадаў заявіцца на нейкую прэмію, не заўсёды маглі гэта зрабіць, бо вылучали на прэміі розныя ўстановы, ты павінен быў там працаваць, мець нейкія ўзнагароды. А цяперашні падыход далёкі ад бюракратыі, вельмі праўдзівы. Заявіцца на прэмію можа кожны. Лічыш сябе вартым – калі ласка!”

“Цяпер у нас ёсць творы са статусам нацыянальнага скарбу!” – з гонарам гаворыць старшыня Саюза мастакоў Рыгор Сітніца.

 

АПЛАДЫСМЕНТЫ!

Хто стаў лаўрэатам прэміі?

Жывапіс – Уладзімір Тоўсцік.

Графіка – Рыгор Сітніца.

Скульптура – Васіль Цімашоў і Паліна Пірагова.

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва – Мікалай Кузьміч.

Творчы дэбют і прыз глядацкіх сімпатый – Алеся Скарабагатая.

Манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва – Глеб Отчык.

Навацыя – Сяргей Белавокі.

Дызайн – Эліна Шындлер.

Мастацкая фатаграфія – Яўген Колчаў.

Крытыка і мастацтва – Барыс Крэпак.

Як мецэнат галіны выяўленчага мастацтва быў уганараваны «Прыорбанк».

 

ДЗЕ ПАГЛЯДЗЕЦЬ?

Убачыць творы пераможцаў і намінантаў Нацыянальнай выяўленчай прэміі можна да 27 мая ў залах Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў.

Аўтар: Марына Коктыш 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Ёсць выява забойцы Паўла Шарамета. Але ўкраінскія ўлады яе хаваюць

Украінская паліцыя мае відэа, на якім бачны два верагодныя забойцы журналіста Паўла Шарамета. Пры гэтым выява твару жанчыны, якая падклала выбухоўку пад аўтамабіль, вельмі дакладная. Але ўкраінская па

На замглавреда «Эха Москвы» Татьяну Фельгенгауэр напали с ножом

Неизвестный проник в редакцию радиостанции "Эхо Москвы" и ранил ножом заместителя главного редактора радиостанции Татьяну Фельгенгауэр. Эту информацию агентству Интерфакс подтвердил главный редактор "

Міністр эканомікі: Ёсць сферы, дзе заробку ў 1000 рублёў давядзецца пачакаць

Нягледзячы на планы ўладаў да канца 2017 года падняць сярэдні заробак у Беларусі да 1000 рублёў, яго ўбачаць не ўсе і не адразу. Гэты факт у эфіры тэлеканала АНТ канстатаваў міністр эканомікі Уладзімі