Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

16:34 19 студзеня 2017
6
Памер шрыфта

У Беларусі змяняюцца правілы прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Асноўныя новаўвядзенні – магчымасць здачы цэнтралізаванага тэсціравання па чатырох вучэбных прадметах і павелічэнне тэрміну дзеяння сертыфікатаў ЦТ да двух гадоў. Таксама з аднаго да трох павялічана колькасць рэзервовых дзён ЦТ.

Магчымасць пісаць чатыры тэсты пашырае выбар абітурыента, куды, на якую спецыяльнасць падаваць дакументы, бо тры прадметы па ЦТ звужвалі  гэтае кола. Прычым раней чыноўнікі ад адукацыі, наадварот, выказваліся супраць чатырох тэстаў: маўляў, тады абітурыент робіць несвядомы выбар, кідаецца  з боку ў бок, ад спецыяльнасці да спецыяльнасці і паступае не ў адпаведнасці са сваімі здольнасцямі, а куды хапае балаў.

Трэба заўважыць, што хоць сёлета абітурыенты змогуць пісаць чатыры тэсты, залічэнне ў ВНУ па-ранейшаму  будзе праводзіцца па выніках усё тых жа трох тэстаў, у ліку якіх тэст па дзяржаўнай (беларускай ці рускай) мове з’яўляецца абавязковым.

Што яшчэ новага ўтрымлівае ўказ А.Лукашэнкі? У адпаведнасці з дакументам уводзяцца льготы для выпускнікоў профільных класаў педагагічнага кірунку пры паступленні на педагагічныя спецыяльнасці. Залічэнне на дзённую бюджэтную форму атрымання вышэйшай педагагічнай адукацыі выпускнікоў такіх класаў будзе праходзіць паводле вынікаў сумоўя, але пры гэтым тэрмін наступнай абавязковай адпрацоўкі па размеркаванні складзе не менш за пяць гадоў.

Акрамя таго, створаны роўныя ўмовы конкурсу пры паступленнi на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці ва ўсе ўстановы вышэйшай адукацыі. Для тых, хто паступае ў скарочаны тэрмін ва ўстановы вышэйшай адукацыі ўсіх профіляў, прадугледжаны два ўступныя іспыты па дысцыплінах вучэбнага плана сярэдняй спецыяльнай адукацыі, што вызначаюцца прыёмнай камісіяй ВНУ.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Актывісты моладзі БНФ атрымалі штрафы ў 20 і 25 базавых (+пастанова суда)

Заяўнікі акцыі 25 жніўня былі абвінавачаны ў тым, што не падалі пісьмовую адмову ад правядзення масавага мерапрыемства, пасля таго як Мінгарвыканкам забараніў шэсце, прымеркаванае да дня абвяшчэння су

МВД России назвало срок возможной установки постов на границе с Беларусью

Как сообщает РБК, посты на границе Беларуси и России могут появиться на автострадах и железной дороге уже весной 2018 года.

“Дзе грошы на капітальны рамонт нашых дамоў?”

Адказ на гэтае пытанне спрабуе адшукаць намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы Мікалай Казлоў.