Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Канфлікт у сталіцы супраць высечкі дрэў і будаўніцтва разгарэўся днямі на вуліцы Бакінскай. Усё пачалося пасля таго, як рабочыя спілавалі каля паўтара дзясятка ліп, клёнаў, груш і таполяў. І гэта пад вокнамі жыхароў трох дамоў.
6:00 3 лiпеня 2015
8
Памер шрыфта

“Вы толькі паглядзіце! – кажа жыхар дома №12 Віктар АКСАМІТ. – У нас так шчыльна дамы стаяць, што дзецям зусім не застаецца месца для гульняў. Навошта было пілаваць каштоўныя дрэвы, калі і так няма чым дыхаць? Прэзідэнт жа пасля выбараў сказаў, што без ягонага дазволу нельга ў горадзе нічога будаваць. А на практыцы што атрымліваецца?

Яго суседка Вольга БУД-ГУСАІМ дадае: “Навошта тут магазін пад вокнамі? Тут жа і так магазіны паўсюль. Вунь “Евроопт”, у крокавай дасяжнасиі – “Виталюр”, на рагу – “Соседи” і яшчэ прадуктовы магазін. Каму гэта трэба? Тыя магазіны і без таго  адчуваюць дэфіцыт пакупнікоў, дык трэба яшчэ адзін пабудаваць? Дзе логіка?

Таццяна КАРАНКЕВІЧ паказвае на нейкі недабудаваны будынак: “Каля 30 гадоў таму пачалі там нешта ўзводзіць, і гэты даўгабуд так і стаіць. Ну ўзялі б тое месца і давялі б да ладу. Не, знішчылі зялёную выспачку. Ды гэтая ж крама яшчэ і паркоўку ахоплівае. А ў нас тут іншай паркоўкі і няма. Машыны ж не будзе дзе ставіць. Летась да нас прыходзілі, запытвалі, ці можна СТА пабудаваць. Мы не дазволілі, і яны знеслі прыватны дом і там пабудавалі. Знайшлі, як вырашыць праблему. Увесь прыватны сектар знясуць праз два гады. Няхай бы там і будавалі. Дык, відаць, нехта папросту хоча месца аслупаваць. Ці падумалі пра людзей тыя чыноўнікі, якія далі дазвол на будаўніцтва? У нас там чыгунка, тут завод, і цяпер нам яшчэ і такі падарунак пад вокнамі?”

Жыхарам спатрэбіўся толькі адзін дзень, каб сабраць 600 подпісаў пад патрабаваннем да чыноўнікаў спыніць будаўніцтва і ўзгадніць свае планы з народам. Тым часам рабочыя ўсталёўваюць апоры пад плот. Яны скардзяцца, што людзі перашкаджаюць ім працаваць, а некаторыя іх нават абражаюць. “Мы выконваем сваю работу. А нас зрабілі вінаватымі. А пры чым тут мы?” – запытваюцца яны.

Сапраўды, хто вінаваты ў гэтай сітуацыі?

Любоў ЛУНЁВА.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Лукашенко: КГБ пресек получение крупнейшей в истории Беларуси взятки в размере $5 млн.

В последние годы общими усилиями компетентных служб коррупцию удалось обуздать, однако о ликвидации негативных явлений еще говорить не приходится. Об этом Александр Лукашенко заявил 15 декабря на торж

Меркель и Макрон намерены реформировать еврозону

Германия и Франция намерены в 2018 году существенно продвинуться на пути реформирования еврозоны.

Анатоль Лябедзька аштрафаваны за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны, сведка-міліцыянер прыгразіў яшчэ адным судом

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 15 снежня аштрафаваны на 50 базавых велічынь (1.150 рублёў) за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны Андрэя Раўкова, якую супра