Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 9 чэрвеня 2017
10
Памер шрыфта

Старшыню Цэнтрвыбаркама запрасілі на дыскусію па пытаннях удасканалення выбарчага заканадаўства, але яна не палічыла патрэбным прыйсці на гэтае мерапрыемства.

Учора па ініцыятыве Аб’яднанай грамадзянскай партыі і пры ўдзеле дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ганны Канапацкай прайшоў “круглы стол” пад назвай “Выбары як умова пазітыўных перамен” з удзелам беларускіх і міжнародных экспертаў, прадстаўнікоў пасольств і дыпламатычных місій.

Запрошаны былі і прадстаўнікі Цэнтрвыбаркама і, у прыватнасці, яе старшыня Лідзія Ярмошына. Аднак напярэдадні Лідзія Міхайлаўна даслала ліст Ганне Канапацкай, у якім паведаміла пра немагчымасць узяць удзел у дыскусіі.

“Дзякуем за запрашэнне старшыні і сакратару Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў па абмеркаванні змен выбарчага заканадаўства, – гаворыцца ў лісце. – Разам з тым інфармуем, што прадстаўнікі Цэнтральнай камісіі бяруць удзел у абмеркаванні прапаноў па змене выбарчага заканадаўства ў адпаведнасці з даручэннямі кіраўніка дзяржавы як суб’екта права заканадаўчай ініцыятывы. Паколькі такое даручэнне адсутнічае, наш удзел ва ўказаным мерапрыемстве прадстаўляецца немагчымым”.

Аўтар: Сяргей НІКАНОРАЎ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Амерыка ўжо не такая страшная?

На мінулым тыдні ЗША абвесцілі, што рыхтуюцца зрабіць два радыкальныя крокі. Гэта выклікала ў свеце гучны рэзананс, але не з боку нашае краіны.

Мария ШАРАПОВА: «Удар может решить любую проблему!»

Совсем недавно в московском издательстве «Эксмо» вышла автобиографическая книга известной теннисистки с белорусскими корнями Марии Шараповой «Неудержимая». В качестве эпиграфа к книге пятикратная п

Итальянцы на «Беларусьфильме»

17 октября генеральный директор «Беларусьфильма»  Игорь Поршнев проводил экскурсию по киностудии для итальянского режиссера Джанфранко Кабидду и его товарищей. Прекрасно отремонтированные павильоны, н