Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

На святы са сваякамі з Кіева гулялі ў цэнтры Мінска. Побач з Кафедральным саборам Святога Духу і плошчай Свабоды заўважыла новую гарадскую скульптуру – лаўку Агінскага. 
6:00 17 лiпеня 2015
11
Памер шрыфта

Цудоўна выкананая, стылізаваная пад герб роду Агінскіх, на якім Святы Георгій на белым кані забівае чорнага цмока, яна, мне падаецца, добра ўпісалася ў гарадскі пейзаж. Але чамусьці подпіс унізе герба зроблены на рускай  мове – “Выдающемуся сыну Отечества Огинскому Михаилу Клеофасу”. Ну няўжо па-беларуску «Выбітнаму сыну Айчыны – Агінскаму Міхаілу Клеафасу» гучала б горш? Дый справа нават не ў тым, як гучыць. Агінскі – аўтар славутага паланэза “Развітанне з Радзімай”, граф, у якога за ўдзел у паўстанні 1794 года расійскія ўлады канфіскавалі ўсе маёнткі. Хтосьці можа запярэчыць: Агінскі прысягаў на вернасць расійскай імператрыцы Кацярыне II, імператару Аляксандру I. Усё так, усё правільна, хаця на гэта былі ў яго пэўныя падставы, толькі так ён мог вярнуцца на радзіму. Нельга не пагадзіцца, што імя Агінскага асацыіруецца выключна з беларускай культурай. Таму асабіста мне было агідна і прыкра за подпіс па-руску.

Лідзія ХМЯЛЕЎСКАЯ.

Мінск.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Лукашенко: КГБ пресек получение крупнейшей в истории Беларуси взятки в размере $5 млн.

В последние годы общими усилиями компетентных служб коррупцию удалось обуздать, однако о ликвидации негативных явлений еще говорить не приходится. Об этом Александр Лукашенко заявил 15 декабря на торж

Меркель и Макрон намерены реформировать еврозону

Германия и Франция намерены в 2018 году существенно продвинуться на пути реформирования еврозоны.

Анатоль Лябедзька аштрафаваны за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны, сведка-міліцыянер прыгразіў яшчэ адным судом

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 15 снежня аштрафаваны на 50 базавых велічынь (1.150 рублёў) за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны Андрэя Раўкова, якую супра