Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 9 чэрвеня 2017
12
Памер шрыфта

Да 31 жніўня будзе падрыхтаваны афіцыйны даклад пра вынікі стрэс-тэстаў, што былі праведзены на атамнай электрастанцыі, якая будуецца ў Астравецкім раёне.

Як ужо паведамлялася, распараджэннем прэм’ер-міністра створана Міжведамасная працоўная група па пераацэнцы бяспекі Беларускай АЭС. Група да канца лета падрыхтуе спецыяльную справаздачу.

“Намер пераацаніць бяспеку АЭС, якая будуецца, можа азначаць, на мой погляд, адно з двух, – пракаментаваў “Народнай Волі” гэтую ініцыятыву расійскі фізік-ядзершчык Андрэй АЖАРОЎСКІ. – Першае – беларускія ўлады перасталі верыць рэкламным лозунгам “Росатома” аб “надзейнасці, бяспецы і рэферэнтнасці” Беларускай атамнай электрастанцыі. Тады варта чакаць, што гэты небяспечны і “сыры” прадукт можа нават атрымаць “чырвоную картку” і будаўніцтва спыняць. Другое – пераацэнка  стане чарговым піяр-прыкрыццём для працягу рэалізацыі расійскага праекта на беларускай зямлі”.

Паводле слоў Ажароўскага, у першым выпадку ён параіў бы працоўнай групе пазнаёміцца з заключэннем Грамадскай экалагічнай экспертызы, якая ў свой час была зроблена пад кіраўніцтвам прафесараў Івана Нікітчанкі і Аляксея Яблыкава.

“Менавіта там дадзена рэальная ацэнка гэтаму дарагому, небяспечнаму і, як мне падаецца, не вельмі патрэбнаму для эканомікі Беларусі праекту”, – дадае эксперт.

Аўтар: Алесь СВЯТЛАНІЧ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

У Літве стварылі праект, які мусіць супрацьдзейнічаць расійскай прапагандзе

У Літве запрацаваў сайт «Vatnikas» на якім будуць публікавацца дадзеныя тых, хто распаўсюджвае расійскую прапаганду, ілжывую інфармацыю і наогул розным чынам спрабуе маніпуляваць свядомасцю жыхароў Лі

Чемпионат по зимнему плаванию проходит в Минске

17 января в Минске на реке Свислочь стартовал открытый чемпионат Беларуси по спортивному зимнему плаванию "Минск Опен" — III этап Кубка мира IWSA World Cup.

КНДР и Южная Корея пройдут на Олимпиаде под общим флагом

Северная и Южная Кореи договорились о создании единой женской команды по хоккею на зимних Олимпийских играх в Пхенчхане.